Прозьвішча: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне: Крыніцы
Радок 22:
На землях [[ВКЛ]] напрыканцы XV стагодзьдзя першыя прозьвішчы займелі баяры-шляхта. Спачатку яны не былі сталымі. Сыны баярына Грынькі рабіліся Грынковічамі, але дзеці ягонага сына Багдана ўжо былі Багданавымі Грынковічамі. Яшчэ праз пакаленьне пра Грыньку маглі і забыцца, ператварыўшыся ў Багдановічаў. Але Багдановічам цяжка было пацьвердзіць свае правы на сяло, якое вялікі князь даў іх дзядам-Грынковічам. Таму чым больш дзяржаўная канцылярыя стварала папер-прывілеяў, тым важней для шляхціца было зафіксаваць сваё прозьвішча раз і назаўжды.
 
Сяляне ж яшчэ ў пачатку XVI стагодзьдзя прозьвішчаў ня мелі. Толькі ў сярэдзіне таго стагодзьдзя, падчас [[Валочная памера|Валочнай памеры]] 1557 году, прозьвішчы сялянам пачалі даваць кантрольныя органы ВКЛ. Сялянаў «прымацоўвалі» да зямлі, высялялі ў вялікія вёскі і перапісвалі, дадаючы да імені імя па бацьку або мянушку, якія цяпер раз і назаўжды рабіліся прозьвішчамі.<ref name="nn.by">[https://nn.by/?c=ar&i=108809 Беларускія прозвішчы на трыста гадоў старэйшыя за расійскія: усё пра іх], Наша Ніва, 27-04-2013</ref><ref>{{артыкул|аўтар =Я. Станкевіч.| частка = |загаловак =Нашыя прозьвішчы.|арыгінал = |спасылка =http://elibrary.mab.lt/handle/1/2323|адказны =[[Клаўдзі Дуж-Душэўскі]]|выданьне=[[Беларускі сьцяг (1922)|Беларускi сьцяг]]|тып=часопіс|месца=[[Коўна]]|выдавецтва=[[Урад БНР]]|год=1922|выпуск=|том=|нумар=4. жнівень—верасень| старонкі=29—33|isbn=}}</ref>
 
== Узьнікненьне прозьвішчаў у Масковіі ==