Беларускі сьцяг (1922): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне
Радок 23:
Галоўная мэта выданьня, на думку рэдакцыі, заключалася ў абароне незалежнай беларускай дзяржаўнасьці, павышэньні грамадзкай сьвядомасьці, умацаваньні волі да барацьбы шляхам асьвятленьня ўсіх бакоў беларускага жыцьця. Разглядаў палітычныя і грамадзкія падзеі ў Заходняй Беларусі, Польшчы, Летуве, Латвіі і БССР, уздымаў пытаньні вызваленчага руху і будучыні беларускага народу. Публікаваў артыкулы па праблемах барацьбы за адраджэньне і незалежнасьць Беларусі.
 
Некаторыя аўтары: [[Аляксандар Цьвікевіч]] (псеўд. А. Галынец і крыптанімам А. Ц.), [[Вацлаў Ластоўскі]] (псеўд. Власт), [[Ян Станкевіч]], [[Іван Цьвікевіч]] (псеўд. І. Трызна, Ів. Яцьвяг) і інш.
 
Выйшла 4 нумары.