Дэзоксырыбануклійная кісьля: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
выправіў памылку ў скланеньні слова "роля"
Меткі: Рэдагаваньне з мабільнай прылады Праўка праз мабільную вэрсію сайту
і дадаў у некладовае ў слова "эўкарыёты"
Меткі: Рэдагаваньне з мабільнай прылады Праўка праз мабільную вэрсію сайту
Радок 2:
'''Дэзоксырыбануклійная кісьля'''<ref>[http://slounik.org/fizyjarb/%D0%BA/2 Кісьля дэзоксырыбануклійная] // [http://slounik.org/s/31 Кароткі расейска-беларускі фізыялягічны слоўнік]. Укладальнік: А.Стасевіч, С.Варыёцкі.</ref> ('''ДНК''') — [[нуклійныя кісьлі|нуклійная кісьля]], якая зьяўляецца носьбітам генэтычнай інфармацыі пра разьвіцьцё і функцыянаваньне ўсіх жывых арганізмаў і часткі ДНК-зьмяшчальных [[вірус]]аў. Галоўнай роляй ДНК ў [[вуза]]х зьяўляецца захаваньне інфармацыі пра структуру [[РНК]] і [[бялок|бялкоў]].
 
У вузах [[эўкарыёты|эукарыётаўэўкарыётаў]], як то [[жывёлы|жывёлаў]], [[расьліны|расьлінаў]] або [[грыбы|грыбоў]], ДНК знаходзіцца ў [[ядро вузы|ядры вузы]] ў складзе [[храмасома|храмасомаў]], а таксама ў некаторых вузавых [[арганэла|арганэлах]], як то [[мітахондрыя]]х і [[плястыда]]х. У вузах [[пракарыёты|пракарыётаў]], як то [[бактэрыі|бактэрыяў]] і [[археі|археяў]], колцавая або лінейная малекула ДНК, гэтак званы [[нуклеоід]], знаходзіцца ў [[цытаплязма|цытаплязьме]] і прымацаваны знутры да [[вузавая мэмбрана|вузавай мэмбраны]]. У іх і ў ніжэйшых эукарыётаў, як то [[дрожджы|дрожджаў]], сустракаюцца таксама невялікія аўтаномныя колцавыя малекулы ДНК, званыя [[плязьміда|плязьмідамі]]. Акрамя таго, адно- або двухланцуговыя малекулы ДНК могуць утвараць [[геном]] ДНК-[[вірус]]аў.
 
З хімічнага пункту гледжаньня, ДНК зьяўляецца доўгай [[палімер]]най малекулай, якая складаецца з паўтаральных блокаў — [[нуклеатыд]]аў. Кожны нуклеатыд складаецца з [[азотавыя асновы|азотавых асноваў]], цукру ([[дэзоксырыбоза|дэзоксырыбозы]]) і [[фасфаты|фасфатнай групы]] (або [[Жыцьцё на аснове мыш'яку|гамалягічнай арсэнойднай]]). Сувязі паміж нуклеатыдамі ў ланцугі ўтвараюцца за кошт дэзоксырыбозы і фасфатнай групы. У пераважнай большасьці выпадкаў (акрамя некаторых вірусаў, якія зьмяшчаюць адналанцуговую ДНК) макрамалекула ДНК складаецца з двух ланцугоў, арыентаваных азотавымі асновамі адзін да аднаго. Гэтая двухланцуговая малекула ўтварае сьпіраль. У цэлым структура малекулы ДНК атрымала назву «падвоенай сьпіралі».