Розьніца паміж вэрсіямі «Гэлена Раманоўская»

(шаблён-картка, ВП:СТРАЗ)
{{Пісьменьніца}}
'''Гэлена Людвікаўна Раманоўская''' (крыпт. Мая Эр, па мужы '''Шушкевіч'''; 13 (26) сьнежня [[1908]], [[Менск]], [[Расейская імпэрыя]]  — [[17 траўня]] [[1980]], [[Менск]], [[БССР]])  — пісьменьніца. Чалец [[Саюз пісьменьнікаў Беларусі|Саюзу пісьменьнікаў Беларусі]] з 1934  г. Маці дзяржаўнага дзеяча [[Станіслаў Шушкевіч|С.  С.  Шушкевіча]].
 
== Біяграфія ==
Нарадзілася ў сям’і чыгуначніка. Скончыла ў [[Менск]]у польскую школу ды [[Польскі пэдагогічны тэхнікум імя Bronisława Wesołowskiego]] (1929) і [[Беларускі вышэйшы пэдінстытут]] (1934). Была сябрам польскай сэкцыі [[Беларуская асацыяцыя пралетарскіх пісьменьнікаў|БелАПП]] (з 1929). Працавала настаўніцай у польскіх школах [[Койданаў|Койданава]], потым у беларускай школе ў [[Менск]]у. Адначасова працавала разам з У. Кавальскім на [[Беларускае радыё|Беларускім радыё]] (1932—1937), дзе двойчы на тыдзень вяліся польскія перадачы, а таксама ў менскай газэце «[[Оrkа]]». У пасьляваенныя гады працавала настаўніцай у менскіх школах. Удзельнічала ў працы 1-га зьезду польскіх пралетарскіх пісьменьнікаў у Менску (1931), як дэлегат ад польскай сэкцыі ССП БССР  — у рабоце 1-га Усесаюзнага зьезду савецкіх пісьменьнікаў (1934). Тады ж была запрошана да [[Надзея Крупская|Н.  К.  Крупскай]] і ўручыла ёй свае кнігі. Літаратурная дзейнасьць Раманоўскай была спыненая ў сувязі з арыштам яе мужа  — беларускага паэта [[Станіслаў Пятровіч Шушкевіч|С. Шушкевіча]]. Пахавана на Паўночных могілках Менску.
 
== Творы ==
* Z wiosną w zawody. Mińsk. 1933.
* Pachnie ziemia. Powieść. Mińsk. 1934.
* W walce o Sowiety. Inscenizacja dla dzieci w 3-ch obrazach. Mińsk. 1934.
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
 
== Літаратура ==
* Кучар А. Ліса ў воўчай скуры // Літаратура і мастацтва. 30 ліпеня 1937.
* Гапава В.  І.  Раманоўская Гэлена. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 5. Мінск. 1995. С. 147.
* Грышкевіч В.  М.  Раманоўская Гэлена. Бібліяграфія. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 5. Мінск. 1995. С. 148.
 
{{Бібліяінфармацыя}}
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Раманоўская, Гэлена}}
119 254

зьмены