Магілёў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 443:
У Ленінскім раёне дзейнічаюць [[Магілёўскі абласны тэатар лялек]], Цэнтар культуры і вольнага часу, два Дамы культуры, 6 клюбаў, 11 творчых калектываў, працуе дзіцячая школа мастацтваў, музычная школа, 5 масавых бібліятэк, ведамасныя бібліятэкі і інш.<ref>Ленинский район // Могилёв : энцикл. справочник. — Мн., 1990. — С. 207—208</ref>.
 
'''Цэнтральны раён''' быў створаны 7 сьнежня 1979 году ўказам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР шляхам разбуйненьня ўжо існых Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў. На тэрыторыі раёну знаходзіліся: [[Магілёўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Аркадзя Куляшова]], [[Магілёўскі недзяржаўны фінансава-эканамічны інстытут]], пэдагагічны факультэт Беларускай акадэміі музыкі, 6 сярэдніх спэцыяльных навучальных установаў, 7 прафэсійна-тэхнічных вучылішчаў, 17 школ; [[Магілёўскі абласны драматычны тэатар]] і 3 кінатэатры; 5 музэяў; [[Касьцёл Сьвятога Станіслава і кляштар кармэлітаў (Магілёў)|касьцёл Сьв. Станіслава]] (18 ст.), жаночы манастыр (17—18 стагодзьдзі), архіэрэйскі і архіяпіскапскі палацы (18 ст.). На тэрыторыі раёну знаходзілася больш за 35 прадпрыемстваў: завод «Зеніт» па вытворчасьці апаратуры высокачастотнай сувязі, завод «Электрарухавік», Магілёўская фабрыка марожанага, ПКФ «Валеры», адкрытае акцыянэрнае таварыства «Лента» і інш.<ref>Центральный район // Могилёв : энцикл. справочник. — Мн., 1990. — С. 436—437.</ref>. Раён скасаваны ў 2003 годзе (увайшоў у склад Ленінскага раёну).
 
== Турыстычная інфармацыя ==