Эрзянска-макшанскія імёны: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Меткі: Візуальная праўка Рэдагаваньне з мабільнай прылады Праўка праз мабільную вэрсію сайту
Няма апісаньня зьменаў
Меткі: Візуальная праўка Рэдагаваньне з мабільнай прылады Праўка праз мабільную вэрсію сайту
Радок 4:
== Этымалёгія ==
 
Асновы традыцыйных эрзянскіх і макшанскіх асабістых імёнаў звычайна пазначаюць альбо рысу характэру – ''Кежай'', ''Кежут'', ''Кежапа'', ''Кежеват'', ''Кежедей'' ад '''''кежей''''' ‘злы’, Паруш ад паро ‘добры‘, ці перадаюць стаўленьне да дзіцяці, пачуцьця бацькоў – ''Вечкас, Вечкуш, Вечкан, Вечковат, Вечкенза'' ад '''''вечкемс''''' ‘любіць’, ''Учай, Учват, Учесь, Учан'' отад '''''учемс''''' ‘чакаць’, ці называюць месца нараджэньня дзіцяці – ''Паксяй, Паксют, Пакстян'' ад '''''пакся''''' ‘поле’, ''Виряй, Виряс, Вирдян'' ад '''''вирь''''' ’лес’, ці зьмяшчаюць намёк на час нараджэньня – ''Нуят, Нуянза, Нуякша'' ад '''''нуемс''''' ’жаць’, ''Пивцай'' ад '''''пивцемс''''' ‘малаціць’, ''Кирдяй'', ад дзеяслова '''''кирдемс''''' – ‘цярпець’, ‘трымаць’ – так магли назваць дзіця, якое зьявілася на сьвет пасьля цяжкіх родаў ці доўгачаканага першынца і г. д.
 
У эрзян і макшан існавалі таксама імёны з асновамі, што пазначалі назвы жывёл, птушак, дрэваў ды інш., напрыклад: ''Овтай'' ад '''''овто''''' ‘мядзьведзь’, ''Пиняй, Пиняс'' ад '''''пине''''' ‘сабака’, ''Каргай, Каргаш'' ад '''''карго''''' ‘журавель’, ''Пичай'' ад '''''пиче''''' ‘сасна’, ''Тумай'' ад '''''тумо''''' ‘дуб’.
 
== Дахрысьціянская мадэль ==