Палянізм: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Меткі: Візуальная праўка Рэдагаваньне з мабільнай прылады Праўка праз мабільную вэрсію сайту
Радок 6:
Сярод палянізмаў выдзяляюцца грамадзка-палітычныя тэрміны («''айчына''», «''братэрства''»), вайсковыя («''моц''», «''палкоўнік''»), бытавыя словы («''пярсьцёнак''», «''сукенка''»), прастамоўныя («''быдла''», «''лямант''»). Праз польскую мову ў беларускую прыйшла значная колькасьць словаў зь іншых моваў ([[лацінская мова|лац]]. «''колер''», [[нямецкая мова|ням]]. «''карэта''»)<ref name="энцык"/>.
 
[[Лексыка|Лексыцы]] польскага паходжаньня ў сучаснай беларускай мове ўласьцівыя спалучэньні '''ен''' ('''эн'''), '''ён''' ('''он'''), '''ан''' на месцы насавых галосных '''ę''' '''ą''' («''парэнчы''», «''маёнтак''», «''вандроўка''»); -'''дл'''- («''кавадла''», «''страшыдла''»); -'''лу'''- паміж зычнымі («слуп», «тлусты»); суфіксы -'''іск-а''' («''вятрыска''»); -'''унак''' («''пакунак''»); -'''ізн-а''' («''бялізна''»); цьвёрдае вымаўленьне зычных перад галоснымі '''е''' ('''э'''): «''бэз''», «''пэўны''»; '''я''' ('''а''') на месцы ўсходне-славянскіхўсходнеславянскіх '''е''' ('''э'''): «''жалязка''», «''бляск''»; гук '''ц''' (на месцы '''ч'''), іншым словам цоканьне: «''цудоўны''» ({{мова-ru|чудесный}}), «''цурацца''» ({{мова-ru|чураться}})<ref name="энцык"/>.
 
Сярод палянізмаў пэрыяду [[старабеларуская мова|старабеларускае]] мовы асаблівым чынам вылучаюцца [[лацінізм]]ы, якія засвоіліся старабеларускай пісьмовасьцю дзякуючы пасрэдніцтву [[польская мова|польскае]] мовы. У падобных словах першапачатковы гук [s] зьмяняўся гукам [ʃ]: ''scrutinium'' > ''шкрутыниум'', ''scrutator'' > ''шкрутатар''. Некаторыя лацінізмы, што трапілі ў старабеларускую праз польскую мову, разам з вымаўленьнем зьмянялі значэньне, якое станавілася вузейшым: лац. ''custos'' («ахоўнік») > польск. ''kustosz'' («ахоўнік дзяржаўнага архіву») > ст.-бел. ''кусташ'' (тое ж)<ref>{{Кніга|аўтар = А.Ю. Мусорин.|частка = |загаловак = Латинизмы в юридической терминологии Статута Великого княжества Литовского 1588 года|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданьне = |месца = Новосибирск|выдавецтва = Менеджмент, право и культура|год = 1997|том = |старонкі = 43-46|старонак = |сэрыя = |isbn = |наклад = }}</ref>.