Народная этымалёгія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выпраўленьне перанакіраваньня на шаблён
Няма апісаньня зьменаў
Меткі: Візуальная праўка Рэдагаваньне з мабільнай прылады Праўка праз мабільную вэрсію сайту
 
Радок 1:
'''Наро́дная этымалё́гія''' ({{мова-de|Volksetymologie}}) — спэцыфічная моўная зьява поўнага або частковага пераасэнсаваньня слова ў выніку адвольнага збліжэньня яго зь іншымі блізкімі па гучаньні словамі. ПаняцьцеПанятак ўведзенаеўведзены нямецкім [[Лінгвістыка|лінгвістам]] Ферстэманам у [[1852]] годзе.
 
Зьява народнай этымалёгіі назіраецца ня толькі ў народзе, яна грала вельмі істотную ролю і ў пабудовах так званай навуковае [[Этымалёгія|этымалёгіі]], асабліва там, дзе імкнуцца пераменшыць уплыў іншых [[Мова|моў]] на сваю мову, або перабольшыць уплыў сваёй мовы на іншыя. Для першага выпадку характэрна стаўленьне ў мінулым [[Расея|расейскіх]] этымолягаў да [[Цюркскія мовы|цюркскага]] фонду [[Расейскай мова|расейскай мовы]], для другога — стаўленьне ў мінулым [[Нямеччына|нямецкіх]] этымолягаў да [[Раманскія мовы|раманскага]] і ўсходняга фонду міжнароднай тэхнічнай тэрміналёгіі. Таму паняцьце ''народная этымалёгія'' зьяўляецца ня вельмі ўдалым, маючы толькі гістарычнае абгрунтаваньне. Аднак спробы замяніць яго іншымі паняцьцямі — «ілжывая этымалёгія», «лексычная асыміляцыя», «лексычная асацыяцыя», пакуль посьпеху ня мелі.