Этымалёгія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Меткі: Візуальная праўка Рэдагаваньне з мабільнай прылады Праўка праз мабільную вэрсію сайту
Меткі: Рэдагаваньне з мабільнай прылады Праўка праз мабільную вэрсію сайту
Радок 17:
Праз чвэрць стагодзьдзя пасьля адкрыцьця [[Санскрыт|санскрыту]] [[Нямеччына|нямецкі]] вучоны Франц Боппа (1791-1867) напісаў кнігу, у якой грунтоўвалася сваяцтва індаеўрапейскіх моў. Расмус Раска (1787-1832) і Якаб Грым (1785-1863) заклалі падмурак [[Германскія мовы|германскага]] мовазнаўства. Аўгуст Фрыдрых Пот (1802-1867) першым стаў складаць табліцы фанэтычных адпаведнасьцяў для [[Індаэўрапейскія мовы|індаэўрапейскіх моваў]]. А. Х. Вастокаў (1781-1864) зрабіў нямала важных адкрыцьцяў для [[Славянскія мовы|славянскіх моваў]].
 
Вялікі ўнёсак у параўнальна-гістарычнае мовазнаўства і этымалёгію ўнёс нямецкі навуковец [[Аўгуст ШлейхерШляйхер]] (1821-1868), які займаўся вывучэньнем індаэўрапейскіх моваў, складаньнем параўнальных граматык. [[Аўгуст ШлейхерШляйхер|ШлейхерШляйхер]] лічыў, што чым далей індаэўрапейскія народы сыходзілі ад сваёй прарадзімы (у [[Цэнтральная Азія|Цэнтральнай Азіі]]), тым мацней мяняліся (спрашчаліся) мовы, таму яго [[байка Шляйхера|байка «Авечка і коні»]], напісаная на рэканструяванай праіндаэўрапейскай мове, была блізкая да санскрыту. Нягледзячы на ​​памылковасьць шмат якіх уяўленьняў Шлейхера, яго працы і ідэі паслужылі далейшаму развіцьцю параўнальна-гістарычнага мовазнаўства і этымалёгіі. Шлейхеру належыць ідэя «дрэва моваў» ([[Нямецкая мова|па-нямецку]]. Stammbaum; тэрмін узнік пад уплывам біялягічнай таксанаміі), таксама, дзякуючы яму, навукоўцы рана звярнулі ўвагу на літоўскую мову, матэрыял якой актыўна выкарыстоўваецца этымалёгіі (у асаблівасьці, якая займаецца славянскімі мовамі) па сённяшні дзень.
 
У канцы XIX — пачатку XX стагодзьдзя зацьвярджаюцца прынцыпы моладаграматызму ў параўнальна-гістарычным мовазнаўстве і этымалёгіі. Згодна з дактрынай гэтай школы, у аснове зьмяненьняў словаў ляжаць фанэтычныя законы, якія ня ведаюць выключэньняў. Найслыннымі прадстаўнікамі моладаграматычнага кірунку былі Карл Бругман (1849-1919), Герман Остхаф (1847-1909), Бэртольд Дэльбрук (1842-1922), Аўгуст Лескін (1840-1916), Герман Паўль (1846-1921), Вільгельм Мэер-Любцы (1861-1936), Філіп Фёдаравіч Фартунатаў (1848-1914) і іншыя.