Этымалёгія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Меткі: Візуальная праўка Рэдагаваньне з мабільнай прылады Праўка праз мабільную вэрсію сайту
Няма апісаньня зьменаў
Меткі: Візуальная праўка Рэдагаваньне з мабільнай прылады Праўка праз мабільную вэрсію сайту
Радок 37:
Больш старажытныя словы немагчыма этымалягізаваць на аснове зьвестак адной мовы, тады звяртаюцца па дапамогу да іншых моваў. Нярэдка аказваецца, што самыя звычайныя беларускія словы могуць стацца старажытнымі запазычаньнямі. Так, на падставе ст.-слав. ''кънѧзь'', бел. ''князь'', укр. ''князь,польск. ksiądz,'' сербохорв. ''кне̑з'', славен. ''knez'', расейск. ''князь'', чэск. ''kněz'', славацк. ''kňaz'' этымолягі рэканструююць праслав. слова ''*kъnędzь'', якое звязваецца з прагерм. ''*kuningaz'', ад якога паходзяць анг. ''king'' (стар.-анг. ''cyning'', ''cyng''), ням. ''könig'' (стар.-в.-ням. ''kuning''), нідэрл. ''koning'' (стар.-нідэрл. ''kuning''), ісьл. ''konungur'', нарв. ''konge'', швэд. ''konung'' (стар.-сканд. ''konungr'') і інш. Сьцвярджэньне, што праслав. слова запазычанае з прагерм. формы, абгрунтоўваецца тым, што праслав. ''*dz'' паўстала з прагерм. ''*g'' ў выніку трэцяй палаталізацыі, а назальны (насавы) ''*ę'' заканамерна узнік з ''*in''. Сваяцтва пацьвярджаецца і агульнасьцю сэмантыкі.
 
Рэканструкцыя на роўні праіндаэўрапейскай мовы патрабуе прыцягненьня яшчэ большага кола моваў і роднасных словаў, прычым нярэдка этымолягі сутыкаюцца з рознымі цяжкасьцямі. Так, на аснове бел. ''жораў'', ''журавель'', польск. ''żuraw'', ст.-слав. ''жєравль'', баўг. ''жерав'', расейск. ''журавль'', чэск. ''žerav'' і славацк. ''žerjav'' магчымая (пры некаторым згладжваньні) рэканструкцыя праслав. ''*žeravъ''. Ім роднасныя латыск. ''dzẽrve'' і літ. ''gérvė''. Пры вонкавым падабенстве славянскіх і балтыйскіх словаў, ўсё ж варта ўлічваць, што славянскія словы, хутчэй за ўсё, паўсталі з спалучэньня ''*gerā āwis'' (дзе першая частка паходзіць ад ''*gerh₂-'' «журавель», а другая - ад пра-і.е. ''*H₂éwis'' «птушка»), тады як балтыйскія словы паўсталі ад пашырэньня кораня ''*ǵerh₂-'' «журавель» з фармантам ''*-weh₁.'' На аснове анг. ''crane'' (стар.-анг. ''cran''), ням. ''kran'' (стар.-в.-ням. ''krano''), нідэрл. ''kraan'' магчыма рэканструяваць прагерм. ''*kranô'', якое ўзыходзіць да таго ж кораню ''*ǵerh₂-'', але ўжо з фармантам ''*-no'' (пры гэтым стар.-сканда. ''trani, trana'' ўжо ня ўпісваюцца ў карціну, хоць для іх мяркуюць пераход ''*kr> tr''). Для лац. ''grūs'' будзе рэканструявацца слова ''*ǵr̥h₂ús.'' Ва ўсіх выпадках рэканструкцыі розныя, прычым не заўсёды атрымліваецца абгрунтаваць выбар кораня з апорай на фанэтычныя законы (пар. славянскія словы, якія ў адпаведнасьці з фанэтычнымі законамі мусілі разьвіць ''*ž'' з вэлярнага ''*g'', а не палятавэлярнага ''*ǵ'', які звычайна дае слав. ''*z'').
 
== Літаратура ==