Савецкі партызанскі рух у Беларусі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Станаўленьне: г.зв. -> г. зв.
Меткі: Рэдагаваньне з мабільнай прылады Праўка праз мабільную вэрсію сайту
Радок 24:
Аднак у сувязі з хуткім прасоўваньнем нямецкіх войскаў на ўсход СССР і запозьненым прыняцьцем савецкім кіраўніцтвам рашэньня на разгортваньне партызанскай вайны фармаваньне аддзелаў і груп на пачатку вайны адбывалася ва ўмовах жорсткага дэфіцыту часу, без належнага кадравага і матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня, неабходнай баявой падрыхтоўкі асабовага складу. З 92-х аддзелаў, якія дзейнічалі ў другой палове 1941 на акупаванай тэрыторыі Беларусі, 42 да канца згаданага пэрыяду па розных прычынах спынілі сваё існаваньне<ref>История партизанского движения в Российской Федерации в годы Великой Отечественной войны 1941—1945 / Правительство Москвы [и др.; под общей ред. Б. Т. Шумилина]. — М.: Атлантида-XXI век—ИздАТ, 2001. — 229, [2] с. — С. 15. — ISBN 5-93238-051-9 (Атлантида — ХХІ век в переплете). ISBN 5-86656-115-8 (ИздАТ)</ref><ref>Літвін, А. Цэнтральны штаб партызанскага руху і Беларусь. Да 65-й гадавіны з дня стварэння / А. Літвін // Беларускі гістарычны часопіс. — 2007. — № 5. — С. 4</ref><ref>Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 ― июль 1944): краткие сведения об организационной структуре партизанских соединений, бригад (полков), отрядов (батальонов) и их личном составе / [А. Л. Манаенков и др.]; Институт истории партии при ЦК КП Белоруссии ― филиал Института марксизма-ленинизма при ЦК КПСС. — Мн.: Беларусь, 1983. — 763, [2] с. — С. 20.</ref>.
 
Паводле рашэньня ЦК КП(б)Б быў створаны і ў красавіку—лістападзе 1942 году дзейнічаў г. зв. Асобны беларускі збор — спэцыяльныя курсы падрыхтоўкі арганізатараў партызанскага руху для дзеяньня на тэрыторыі [[Беларусь|Беларусі]]. Разьмяшчаліся курсы каля г. [[Мурам]] Уладзімерскай вобласьці. Адборам асабовага складу, фармаваньнем груп і аддзелаў займаўся ЦК КП(б)Б. Праграма навучаньня распрацаваная ў ЦК КП(б)Б і зацьверджана Наркаматам абароны СССР. Першы выпуск адбыўся ў сярэдзіне чэрвеня 1942 году: сфармавана 12 партызанскіх аддзелаў (у кожным па 50 чал; у тым ліку інструктары мінна-падрыўной справы, падрыўнікі, камандзіры, камісар, начальнік штаба). На пачатку ліпеня 1942 году ўсе аддзелы праз «Віцебскія вароты» перапраўлены на акупаваную тэрыторыю Беларусі. Аддзелы «Бясстрашны», «Хуткі», «Навальніца», «Мсьцівец» накіраваны ў Віцебскую вобласьць; атрады «Бура», «Гвардзеец», «Зьнішчальнік», «Сьмерць фашызму» — у Менскую, «Бальшавік», «За Радзіму», «Перамога» — у Магілёўскую, атрад «Меч» — у Гомельскую. Падрыхтаваных на зборы арганізатараў партызанскага руху перапраўлялі ў тыл ворага разам з дыверсійнымі групамі. Аддзелы і групы, забясьпечаныя рацыямі, наладжвалі сувязь з партызанскімі атрадамі і падпольнымі арганізацыямі. За час існаваньня Асобага беларускага збору падрыхтавана 2865 чалавек. Зь іх сфармаваныя і накіраваныя ў тыл ворага 15 аддзелаў і 100 арганізатарскіх груп агульнай колькасьцю асабовага складу ў 2378 чалавек; у тым ліку 60 інструктараў мінна-падрыўной справы і 2318 падрыўнікоў. Многія аддзелы вырасьлі ў партызанскія брыгады.
 
== Дзейнасьць ==