Касьцёл Езуса і Сьвятога Казімера і калегіюм езуітаў (Берасьце): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
удакл.
Радок 28:
=== Вялікае Княства Літоўскае ===
У 1616 годзе біскуп луцкі Павал Валуцкі запрасіў у Берасьце езуітаў, якія заснавалі тут місію. У 1618 годзе езуітаў паўторна запрасіў у места біскуп А. Ліпскі. У 1622 годзе асноўныя унёскі на пабудову касьцёла падалі К. Газьдзельскі і А. Пяцігорская (фальварак Адамкаў і сто злотых, адпаведна)<ref>{{Літаратура/Кляштары ўсходняй і заходняй традыцыяў|к}} С. 336.</ref>. 17 чэрвеня 1623 году канцлер [[Леў Сапегаў]] перадаў на заснаваньне калегіюму маёнтак [[Дзераўная|Дзераўную]] зь вёскамі Мальткамі і Менявежам, а 17 чэрвеня 1650 году — фальварак і вёску Паніквы. У 1619 годзе ў Берасьці ўтварылася езуіцкая рэзыдэнцыя, пры якой існавала школа. У 1623 годзе на рагу Рынку і Кавальскай вуліцы збудавалі капліцу. Каля 1630 году пры рэзыдэнцыі пачала працаваць музычная бурса.
 
[[Файл:Bieraście, Rynak, Jezuicki. Берасьце, Рынак, Езуіцкі (1835).jpg|значак|Абмеры калегіюму, 1835 г.]]
 
У 1633 годзе рэзыдэнцыю пераўтварылі ў калегіюм. У 1653—1659 гадох вялося будаваньне мураванага касьцёла. У [[Вайна 1654—1667 гадоў|вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай]] (1654—1667) у 1659 годзе маскоўскія захопнікі спалілі касьцёл. З 1676 году пры калегіюме пачала фармавацца бібліятэка, з канца XVII ст. працаваў тэатар. У 1683—1692 гадох касьцёл адбудавалі. У 1692—1702 гадох інтэр’ер касьцёл упрыгожылі размалёўкамі. З пачату XVIII ст. да 1755 году вялося будаваньне мураванага калегіюму. Каля 1727 году побач з касьцёлам збудавалі вежу-званіцу. У 1772—1773 навучальны год у калегіюме было 28 выкладаньнікаў. Па скасаваньні ордэна (1773 год) будынкі перадалі базылянам<ref>Грынявецкі В. Берасцейскі езуіцкі калегіум // {{Літаратура/ЭВКЛ|1к}} С. 318.</ref>.
Радок 54 ⟶ 52:
Bieraście, Rynak-Kavalskaja. Берасьце, Рынак-Кавальская (1692).jpg|Праект касьцёла і калегіюма, 1692 г.
Bieraście, Rynak, Jezuicki. Берасьце, Рынак, Езуіцкі (1788).jpg|Плян касьцёла, каля 1788 г.
[[Файл:Bieraście, Rynak, Jezuicki. Берасьце, Рынак, Езуіцкі (1835).jpg|значак|Абмеры калегіюму, 1835 г.]]
Bieraście, Rynak, Jezuicki. Берасьце, Рынак, Езуіцкі (1838).jpg|Абмеры званіцы, 1838 г.
Bieraście. Берасьце (M. Zaleski, 1840) (2).jpg|На карціне М. Залескага, 1840 г.
</gallery><gallery widths="150" heights="150" class="center">
Bieraście. Берасьце (M. Zaleski, 1840) (2).jpg|На карціне М. Залескага, 1840 г.
Bieraście, Rynak-Kavalskaja. Берасьце, Рынак-Кавальская (1833).jpg|Праект перабудовы пад царкву [[Найсьвяцейшы ўрадавы сынод|Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі]], 1833 г.
Bieraście, Rynak-Kavalskaja. Берасьце, Рынак-Кавальская (1834).jpg|Праект перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі, 1834 г.
Bieraście, Rynak-Kavalskaja. Берасьце, Рынак-Кавальская (1837).jpg|Праект перабудовы пад адміністрацыйны будынак, 1837 г.
Bieraście, Rynak, Jezuicki. Берасьце, Рынак, Езуіцкі (1837) (2).jpg|Выгляд комплексу па перабудове
</gallery>