Розьніца паміж вэрсіямі «Барань»

59 байтаў дададзена ,  1 год таму
д
→‎Вялікае Княства Літоўскае: абнаўленьне зьвестак
д (пунктуацыя)
д (→‎Вялікае Княства Літоўскае: абнаўленьне зьвестак)
== Гісторыя ==
=== Вялікае Княства Літоўскае ===
Першы пісьмовы ўпамін пра Барань (пазьней ''Старая Барань'') як [[сяло]] ў валоданьні [[Астроскія|Астроскіх]] датуецца 1518 годам. ГетманМаршалак [[Канстантын Астроскі (малодшы)|Канстантын Астроскі]] заснаваў тут у 1597 годзе «[[Баранскі кульны двор|кульны двор]]» — прадпрыемства вырабу гарматных куляў. Майстры атрымлівалі па валоцы зямлі, за што здабывалі жалезную руду, зь якой плавілі і кавалі жалезныя снарады, якія пастаўляліся ў замкі Капыль і Біржы. У 1597 годзе Барань стала цэнтрам воласьці і ўваходзіла ў склад [[Аршанскі павет|Аршанскага павету]] [[Віцебскае ваяводзтва|Віцебскага ваяводзтва]]. 30 кастрычніка 1598 году ўладальнік паселішча [[Крыштап Радзівіл]] надаў яму прывілей на статус мястэчка, куды перавёў сваіх падданых з ''Старой Барані''. У XVI ст., згодна з інвэнтарамі, войтам ''мястэчка Барані'' быў жыхар ''сяла Барані'' Сямён Кавезь, які атрымаў за службу ад князя 2 валокі зямлі. Паводле інвэнтару 1652 году, у мястэчку існаваў Рынак і 6 вуліцаў — Копыская, Віленская, Карпацкая, Бранцоўская, Клімавіцкая і Смалянская, якія былі невялікімі (ад 4 да 19 двароў, 80 [[Пляц (дзялянка)|пляцаў]] пад забудову); мяшчанам належалі 40 валок ворыўнай зямлі.
 
У 1704 годзе ў Барані збудавалі царкву Покрыва Багародзіцы. На 1724 год ''[[фальварак]] Барань'' складаўся з двара зь белай хатай, вазоўняй, лазьняй, броварам (вінакурняй), вязьніцай, пякарняй і стайняй (канюшняй), стадоламі і гумнамі; ''мястэчка Барань'' — 26 дамоў, рынак, млын, царква, карчма.
1487

зьменаў