Рагачоў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 73:
=== Пад уладай Расейскай імпэрыі ===
[[Файл:Rahačoŭ. Рагачоў (1843).jpg|110px|значак|зьлева|[[Герб Рагачова|Герб]], 1843 г.]]
[[Файл:Rahačoŭ, Kaścielnaja. Рагачоў, Касьцельная (XX1901-39).jpg|значак|Вуліца Касьцельная. Касьцёл]]
У выніку першага падзелу [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] (1772 год) Рагачоў апынуўся ў складзе [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]], дзе стаў цэнтрам павету [[Магілёўская губэрня|Магілёўскай губэрні]]. 16 жніўня 1781 году места атрымала [[Герб Рагачова|герб]]: «у залатым полі чорны бараноў рог»<ref>{{Літаратура/Геральдыка беларускіх местаў|к}} С. 223.</ref>. У гэты час тут працавала 6 дробных прадпрыемстваў. У 1788 годзе ў Рагачове пачала працаваць паштовая кантора. У 1801 годзе адкрылася павятовая, у 1819 годзе — прыходзкая вучэльні. На 1850 год у месьце было 18 вуліцаў і завулкаў, 375 будынкаў, у тым ліку 6 скарбовых, дзейнічалі 3 царквы, працавалі 2 пошты, 46 крамаў і 23 карчмы.