Розьніца паміж вэрсіямі «Кастусь Езавітаў»

дапаўненьне: спасылкі
д (выдаленая Катэгорыя:Міністры БНР; дададзеная Катэгорыя:Сябры Рады БНР з дапамогай HotCat)
(дапаўненьне: спасылкі)
У [[1919]]—[[1920]] гадох быў кіраўніком [[Вайскова-дыпляматычная місія БНР у Латвіі і Эстоніі|Вайскова-дыпляматычнай місіі БНР у Латвіі і Эстоніі]]. Наладзіў дыпляматычныя стасункі беларускага ўраду з урадамі [[Украіна|Ўкраіны]], [[Летува|Летувы]], [[Латвія|Латвіі]], [[Эстонія|Эстоніі]] і [[Фінляндыя|Фінляндыі]], зьвяртаўся з прозьбай аб ваеннай дапамозе да ўраду [[Злучаныя Штаты Амэрыкі|ЗША]]. Праводзіў працу па арганізацыі беларускага войска, пошуку сродкаў на яго ўзбраеньне. Арганізаваў пераход на службу БНР корпуса [[Станіслаў Булак-Балаховіч|С. Булак-Балаховіча]]. У траўні [[1920]] «за выдатную працу на карысьць Беларускай Народнай Рэспублікі» атрымаў званьне [[генэрал-маёр]]а.
 
У [[1921]]—[[1944]] гадох жыў у [[Рыга|Рызе]], узначаліў Беларускае нацыянальнае аб’яднаньне ў Рызе. Дзякуючы Езавітаву беларуская супольнасьць тут сталася, бадай, найлепш арганізаванай за межамі [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]]. Ён быў намесьнікам старшыні таварыства «Бацькаўшчына» ў [[Латгалія|Латгаліі]], узначальваў беларускае выдавецтва, таварыства беларусаў-выбаршчыкаў, беларускіх настаўнікаў, навукова-краязнаўчае. Браў удзел у Праскай і Бэрлінскай палітычных канфэрэнцыях. Рэдагаваў газэту [[Голас беларуса (1925)|«Голас беларуса»]] і часопіс [[Беларуская школа ў Латвіі (1926)|«Беларуская школа ў Латвіі»]]. За сваю нацыянальную працу чатыры разы арыштоўваўся латвійскімі ўладамі (у 1924, 1930, 1933 і 1935).
 
У [[Другая сусьветная вайна|Другую сусьветную вайну]] займаўся арганізацыяй у Латвіі беларускіх школ. На [[Другі Ўсебеларускі кангрэс|Другім Усебеларускім кангрэсе]] быў абраны ў склад [[Беларуская Цэнтральная Рада|Беларускай Цэнтральнай Рады]], у [[1945]] годзе займаў пасаду вайсковага міністра ва ўрадзе БЦР. Затрыманы [[СМЕРШ]]ам у красавіку 1945 году. Паводле афіцыйнай вэрсіі, памёр падчас сьледзтва ад сухотаў і дыстрафіі [[23 траўня]] [[1946]], паводле іншых зьвестак расстраляны.
1925

зьменаў