Казімер III Вялікі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выпраўленьне спасылак
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 7:
Прыйшоўшы да ўлады, Казімер працягнуў лінію бацькі на тэрытарыяльную экспансію, якую ў інтарэсах фэадалаў [[Малапольшча|Малапольшчы]] накіраваў на ўсход. Нягледзячы на значныя страты ў [[Памор’е|Памор’і]] і [[Велікапольшча|Велікапольшчы]] на карысьць [[крыжакі|крыжакоў]], тэрыторыя [[Польшча|Польскага каралеўства]] пры Казімеры павялічылася са 106 да 270 тыс. км², за што Казімер і празваны Вялікім. Скарыстаўшыся з адсутнасьці спадкаемцы ў апошняга галіцка-валынскага князя [[Юры-Баляслаў II Тройдзенавіч|Юрыя-Баляслава II Тройдзенавіча]] (памёр у 1340 годзе), спрабаваў захапіць [[Галічына|Галічыну]] і абвясьціць сябе гаспадаром «Русі», фармальна зьвязанай з Польшчай асабістай уніяй. Гэта выклікала канфлікт з [[Вялікае княства Літоўскае|Літвой]], паколькі галіцкае баярства прызнала гаспадаром сына Гедзіміна [[Дзьмітры-Любарт|Дзьмітрыя-Любарта]], які, як і Казімер, быў блізкім сваяком Юрыя і якому ўдалося замацавацца на [[Валынь|Валыні]]. У 1347 годзе Любарт падтрымаў ініцыятыву кіеўскага мітрапаліта [[Феагност]]а па скасаваньні асобнай Галіцкай мітраполіі, каб яна не паслужыла інструмэнтам пашырэньня ўплыву Казімера на паўднёва-заходнія землі ВКЛ. У [[жнівень|жніўні]] — [[лістапад]]зе 1349 году Казімер пры падтрымцы [[Залатая Арда|Залатой Арды]], [[Вугоршчына|Вугоршчыны]] і [[Мазавецкае княства|Мазовіі]] захапіў амаль усю тэрыторыю былога [[Галіцка-Валынскае княства|Галіцка-Валынскага княства]], у тым ліку [[Берасьце]]. У 1350 годзе войскі ВКЛ вярнулі Берасьце і Валынь, нават на кароткі час авалодалі [[Львоў|Львовам]], але Галічына засталася ў руках Казімера. У 1351—1352 гадах польска-вугорскія войскі зьдзейсьнілі некалькі паходаў на Берасьце, [[Белз]], [[Уладзімер Валынскі]], але ВКЛ удалося захаваць большую частку набытых пры падзеле спадчыны Юрыя-Баляслава тэрыторыяў.
 
Паколькі шлюб з Альдонай, як і наступныя, не прынёс Казімеру законных сыноў, ён прымаў захады па забесьпячэньні пераемнасьці сваёй улады. З мэтай урэгуляваць гэтае і іншыя пытаньні міждзяржаўных адносінаў у [[Цэнтральная Эўропа|Цэнтральнай Эўропе]] была арганізаваная сэрыя сустрэч (з 1335 году) у вугорскім горадзе [[ВышэградВішэград]]зе з удзелам Казімера, вугорскага караля [[Людовік I|Людовіка I]] (пляменьніка Казімера) і чэскага караля [[Ян Люксэмбург|Яна Люксэмбурга]], якая стала правобразам сучаснай ВышэградзкайВішэградзкай групы краінаў (Польшча, Вугоршчына, [[Чэхія]] і [[Славаччына]]). У выніку было дамоўлена, што польскі трон у выпадку, калі Казімер памрэ без законных спадкаемцаў, пераходзіць да Людовіка. Пасьля пэрыяду збліжэньня з ВКЛ (1356—1366) узнавіў барацьбу за Валынь, якая працягвалася і пры яго наступніку Людовіку.
 
{{Пачатак блёку}}