Маршалак вялікі каронны: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія, пунктуацыя
Радок 1:
[[Файл:Cane of great marshal of the Polish Crown XVII century.JPG|150px|значак|справа|Жазло мршалка вялікага кароннага з часоў караля [[Ян Сабескі|Яна III Сабе́скага]].]]
'''МаршалакМарша́лак вяліківялі́кі каронныкаро́нны''' — гістарычная пасада ў [[Польшча|Польшчы]] і [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікім Княстве Літоўскім]] у часы [[сярэднявечча]] і [[Рэч Паспалітая|I Рэчы Паспалітай]], першы міністар у [[Карона Каралеўства Польскага|Кароне Каралеўства Польскага]]. Меў кампэтэнцыі, падобныя да сучаснага міністра ўнутраных справаў.
 
Належаў да групы зь пяці сяброў [[сэнат]]у — «міністраў», службовых асобаў цэнтральнай адміністрацыі, якая зьявілася ў часы [[Казімер III Вялікі|Казімера Вялікага]]. Гэта былі: маршалак вялікі каронны, маршалак вялікі дворны, канцлер, падканцлер і падскарбі вялікі каронны. Маршалак кароныкаронны быў сярод іх самым галоўным «міністрам».
 
== Гісторыя пасады ==
Упершыню зьяўляецца ў 1271 годзе. ЗьявіласяПасада зьявілася разам з падмаршалкам, і ў тыя часы ня мела вялікай вагі ў каралеўстве. І толькі пры [[Казімер III Вялікі|Казімеры Вялікім]] званьне пасады вырасла. Каронны маршалак стаў «вялікім» у 1409 годзе, калі была створана пасада намесьніка, маршалка надворнага кароннага, паколькі яго абавязкі працягвалі павялічвацца; аднак дворны маршалак мог дзейнічаць самастойна толькі ў адсутнасьці вялікага маршалка кароннага. [[Ягайла|Уладзіславу Ягайлу]] прыпісваюць стварэньне пасады [[Маршалак вялікі літоўскі|вялікага маршалка літоўскага]], які быў раўназначны маршалку кароннаму і дзейнічаў у Вялікім Княстве Літоўскім. Сфэра дзейнасьці маршалка вызначалася статутам караля [[Аляксандар Ягелончык|Аляксандра Ягелончыка]] ад 1504 году. Пасьля [[Гадзяцкая унія|гадзяцкай уніі]] ў 1658 г. быў таксама прызначаны маршалак рускі, які плянаваў унію з трэцяй дзяржавай-удзельніцай Рэчы Паспалітай. Аднак з-за пазьнейшай адмовы [[Запароскія казакі|запароскіх казакоў]] ад выкананьня пастулятаў уніі, пасада маршалка рускага была скасаваная.
 
== Сфэра дзейнасьці маршалка ==
Выконваў абавязкі гаспадара каралеўскай рэзыдэнцыі, прымаў амбасадараў, дапускаў да аўдыенцыі паслоў, займаўся ўладкаваньнем жыцьця дэпутатаў сойму і іншых асобаў, якія прыйходзілі да караля. Кіраваў працай выбарчага сойму, абвяшчаючы імя абранага караля. Назіраў за парадкам падчас [[Вальны сойм|вальнага сойму]]. Засядаў у каптуровым суду. Ад 1646 кіраваў гвардыяй кароннай разам са сваім калегам маршалкам літоўскім.
 
Маршалак вялікі каронны ажыцьцяўляў судовую ўладу самастойна альбо праз намесьніка маршалка. Суд Маршалкамаршалка ({{мова-pl|Marszalkowski sąd}}) быў заснаваны дэкрэтам Сойма ў 1776 годзе. Суд Маршалкамаршалка складаўся з чатырох сэнатараў і чатырох саноўнікаў (каронных ці літоўскіх). Пад яго юрысдыкцыяй знаходзіліся ўсе справы, якія тычацца парушэньня правапарадку ў сталіцы Польскага каралеўства (ён мог выракаць да штрафаў, турэмнага зьняволеньня, сьмяротнага пакараньня). Рашэньні Маршалкоўскага суда абскарджваньню не падлягалі.
 
Жазло Вялікага маршалка кароннага вядомае з часоў Яна Сабескага. АдзнакаАдзнакай маршалкаўскай улады быў скіпэтар, які ён заўсёды насіў перад каралём, калі наведваў касьцёльныя службы, калі хадзіў на прыёмы пасольстваў, на рэляцыйныя суды альбо падчас іншых публічных выступаў. У адсутнасьць маршалкаў вялікіх і дворных, жазло перад каралём нёс канцлер альбо маршалак прымаса.
 
Кароль [[Станіслаў Аўгуст Панятоўскі|Станіслаў Аўгуст]], вызваліў маршалка кароннага ад выкананьня абавязкаў па кіраваньнюкіраваньні судом, захаваў за ім маршалкоўскую юрысдыкцыю. Калі кароль знаходзіўся ў Польшчы, маршалак вялікі каронны старшыняваў у судзе, а падчас знаходжаньня караля ў [[Вялікае Княства Літоўскае|Літве]] маршалак вялікі літоўскі, але падчас сойму старшынстваваў маршалак вялікі каронны.
 
== Сьпіс маршалкаў вялікіх каронных ==