Агульная тэорыя рэлятыўнасьці: розьніца паміж вэрсіямі

д
д (→‎Вонкавыя спасылкі: артаграфія)
Гэтае сьцьвярджэньне стала асновай шматлікіх адкрыцьцяў, такіх як [[гравітацыйны чырвоны зрух]], скрыўленьне промняў сьвятла каля вялікіх гравітацыйных масаў (як то зорак), [[чорная дзірка|чорныя дзіркі]], запаволеньне часу ў гравітацыйным полі і г.д. Але варта адзначыць, што з прынцыпу эквівалентнасьці не вынікае адзінасьць раўнаньняў крывіні прасторы-часу, і гэта ў прыватнасьці прывяло да зьяўленьня гэтак званай [[касмалягічная сталая|касмалягічнай сталай]], якая фігуруе ў шэрагу тэорыяў.
 
Мадыфікацыі закона сусьветнага прыцягненьня Ньютана прывялі да першага посьпеху новай тэорыі: карэктнага прадказаньня эфэкту прэцэсіі (ваганьня) пэрыгелію арбіты [[Мэркурый|Мэркурыя]]. Многія іншыя прадказаньні тэорыі былі ў далейшым пацьверджаны астранамічнымі назіраньнямі. З прычыны высокай складанасьці гэтых назіраньняў і цяжкасьці з дасягненьнем здавальняючай дакладнасьці вымярэньняў набылі права на існаваньне альтэрнатыўныя тэорыі гравітацыі, як то [[тэорыя Бранза — Дыке]] або бімэтрычная тэорыя Розэна. Але няма пакуль такіх экспэрыментальныхэкспэрымэнтальных зьвестак, якія б маглі выклікаць неабходнасьць перагляду агульнай тэорыі рэлятыўнасьці.
 
Тым ня менш, існуюць тэарэтычныя падставы казаць, што агульная тэорыя рэлятыўнасьці зьяўляецца няскончанай тэорыяй. Яна не стасуецца з [[квантавая мэханіка|квантавай мэханікай]], а ейнае найбольш прамое квантавае абагульненьне паказвае некарэктныя вынікі ва ўмовах высокіх энэргіяў. Пытаньне аб аб’яднаньні гэтых двух тэорыяў — адна з фундамэнтальных праблемаў сучаснай тэарэтычнай фізыкі.
30 722

зьмены