Бруге: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д дададзеная Катэгорыя:Бруге з дапамогай HotCat
 
Радок 74:
Гістарычны цэнтар (плошчай 430 га), як сярэднявечнае места, занесены ў [[сьпіс сусьветнае спадчыны]] [[ЮНЭСКО]]. У час свайго росквіту ў пэрыяд [[Сярэднявечча]] насельніцтва складала 200 000 жыхароў (цяпер — крыху болей за 117 тыс.). Дзякуючы сярэднявечнаму багацьцю сёньняшні Бруґе лічыцца адным з самых маляўнічых местаў [[Эўропа|Эўропы]].
 
Бруге — важны эканамічны цэнтар краіны. У канцы [[XX стагодзьдзе|XX стагодзьдзя]] па-за межамі гістарычнага ядра быў пабудаваны сучасны марскі порт, дзякуючы чаму места вярнула сабе згубленую ролю гандлёвага марскога места.
 
== Паходжаньне назвы ==
Найстарэйшая крыніца, у якой упершыню даецца назва места, датуецца [[875]] рокам. Гэтая крыніца — старажытныя манэты, на якіх напісана ''Bruggia'' ды ''Bruccia''. Аднак дакладнае паходжаньне назвы места дагэтуль не зафіксаванае. Магчыма, гэта скажонае кельцкае імя для ракі Рае ({{мова-nl|Reie}}), якая цячэ празь места. Што тычыцца назвы самой ракі, то яна, імаверна, паходзіць ад кельцкага слова Роґія (Rogia), што значыць «Сьвятая вада». У працэсе эвалюцыі імя ракі з Rogia да Ryggia, зьмянялася і назва места — да Bryggia.
 
Пазьней адбылося зьмяшэньне з старажытнанарвэскім словам ''bryggja'', што абазначае «памосткі» ды «прыстань». Старажытнанарвэскі ўплыў бярэцца да ўвагі дзякуючы інтэнсіўным гандлёвым сувязям з Скандынавіяй па [[Паўночнае мора|Паўночным моры]].
 
Гіпотэза, якая зьвязвае назву места са словам «мост» ({{мова-nl|brug}}) лічыцца найменш імавернай. АбґрунтаваннеАбґрунтаваньне непрыняцьця такога паходжаньня назвы падмацоўваецца эвалюцыяй самаго слова ''brug'', якое раней вымаўлялася як ''Brigge'' (для параўнаньня, анґельскае слова ''bridge'', старажытнаанґельскае — ''brycg'', фрызкае — ''brigge'' або ''bregge'', гальскае — ''briva'').
 
=== Неафіцыйныя назвы места ===
[[Файл:Bruges_view_from_the_belfry.JPG|міні|справа|220пкс|Выгляд з вежы-званіцы (het Belfort)]]
Часта места называюць '''«Паўночнай Вэнэцыяй»''' з-за вялікай колькасьці каналаў і мастоў (каналы ў Бруґе атрымалі ўласнае імя — ''ра́ен'' («reien») ад назвы ракі, што цячэ празь места — Рае).
Таксама жыхары Бруґе называюць сваё места — '''Брэйдэлстад''' («Breydelstad»). Гэтая назва пайшла ад імі леґендарнага героя з паданьняў [[XIV стагодзьдзе|XIV]] стагодзьдзя Яна Брэйдэля.
 
Жартаўлівая мянушка жыхароў Бруґе — «'''Брускія вар’яты'''» («Brugse zotten»). Гэтая мянушка зьявілася дзякуючы наступнай леґендзе: жыхары места падчас свайго змаганьня за аўтаномію ў [[Сьвяшчэнная Рымская імпэрыя|Сьвяшчэннай Рымскай імпэрыі]], у [[1488]] року зьняволілі на чатыры месяцы Максыміляна I Аўстрыйскага. За гэта месту было забаронена праводзіць штогадовы кірмаш. Каб неяк задобрыць манарха, жыхары Бруґе для яго правялі вялікі фэст для вяртаньня дазволу на правядзеньне кірмашу, на спагнаньне падаткаў і …будаўніцтва вар’яцкага дому. Ягоны адказ быў такі: «Зачыніце ўсе порты Бруґе і атрымаеце вар’яцкі дом!»
 
== Ґеаґрафія ==
Радок 97:
=== Гісторыя да XVI стагодзьдзя ===
[[Файл:Belfortbrugge.jpg|міні|220пкс|Вежа-званіца — сымбаль сярэднявечнага росквіту Бруґе]]
Гісторыя Бруґе, якая падмацоўваецца дакладнымі зьвесткамі, адносіцца да [[III стагодзьдзе|III]] стагодзьдзя — пэрыяд [[Рымская Імпэрыя|Рымскае імпэрыі]], калі рымскія войскі для абароны тэрыторыі ад набегаў ґерманскіх плямёнаў пабудавалі шэраг умацаваньняў. Адное з такіх умацаваньняў было разьлічанае на абарону ад уварваньня з [[Паўночнае мора|Паўночнага мора]] і працягнулася на ўзьбярэжжы ля вусьця ракі Рае, дзе пазьней паўстала места.
 
Марскі гандаль атрымаў у гэтым раёне значнае разьвіцьцё дзякуючы блізкасьці [[Ангельшчына|Анґельшчыны]] і зносінамі з [[Скандынавія|Скандынавіяй]]й. Аднак спачатку вялікія караблі маглі дасягаць Бруґе толькі падчас прыліву. Так было да [[XII стагодзьдзе|XII]] стагодзьдзя, пакуль пасьля пасьлядоўнага напаўненьня вадой аднаго з рукавоў ракі, места ні атрымала прамога і дастаткова глыбокага выхаду да мора.
 
У [[XIII стагодзьдзе|XIII]] стагодзьдзя Бруґе становіцца важным міжнародным гандлёвым цэнтрам на шляхах з поўдня на поўнач [[Эўропа|Эўропы]]. Места набыло прывіляваную пазыцыю ў гандлі тканінамі з Анґельшчынай у параўнаньні з астатнімі флямандзкімі местамі. Важным чыньнікам было і тое, што Бруґе меў добрыя сувязі з унутранымі раёнамі Эўропы, якія праходзілі празь іншыя важныя месты — [[Гент|Ґент]], [[Мэхелен]], [[Брусэль]] ды [[Лёвэн]]. У непарыўнае сувязі зь міжнародным гандлем разьвіваліся і іншыя галіны эканомікі, ў тым ліку банкаўская сфэра.
 
Пра багацьце места ў тыя часы сьведчаць пабудаваныя ў [[1240]] року палата суконшчыкаў ды вежа-званіца, а таксама адрамантаваны пасьля пажару ў 1280 року замак, як прыкмета палітычнае і эканамічнае самастойнасьці места.
 
[[XIV стагодзьдзе|XIV]] стагодзьдзя па праве лічыцца «Залатым векам» Бруґе. Насельніцтва ў гэты пэрыяд дасягнула 46.000 жыхароў — столькі, колькі ў ім больш ніколі не жыло да пачатку XIX стагодзьдзя.
 
=== Заняпад XV—XVI стагодзьдзяў ===
[[Файл:Marcus Gerards - volledige kaart - Belgium.jpg|значак|220пкс|Мапа Бруґе 1562 року]]
У [[XV стагодзьдзе|XV]] стагодзьдзя эканамічныя пазыцыі Бруґе паслабелі. Асноўнае прычынай да таго стала паступовае абмяленьне выхаду да мора, з-за чаго порт [[Антвэрпэн|Антвэрпэна]]а стаў болей зручным для марскога гандлю. Неўзабаве з Бруґе ў Антвэрпэн пераехалі і [[Ганза|ганзейскія]] канторы ды факторыі. Акрамя таго, для заняпаду былі і палітычныя прычыны: пасьля нечаканай сьмерці ґрафіні Марыі Бурґундзкай у [[1482]] року ды паўстаньня ў Фляндрыі супраць Максыміляна I Аўстрыйскага, места страціла ласку. Бруґе вымушаны быў зруйнаваць свае муры і адмовіцца ад самастойнасьці.
 
Падчас [[Васьмідзесяцігадовая вайна|Васьмідзесяцігадовае вайны]] Бруґе быў некалькі разоў полем бітваў. У [[1579]] року места далучылася да Утрэхцкае ўнііуніі (вайскова-палітычны хаўрус аб’яднаных паўночных правінцыяў Нідэрляндаў супраць гішпанскага панаваньня). Аднак унія супраць [[Гішпанія|Гішпаніі]] ня хутка вярнула эканамічнае разьвіцьцё: выхад да мора застаўся на пэўны час за гішпанцамі. Гэта значна ўскладняла гандаль, аднак горад працягваў жыць. У 1510 року Брускі маґістрат заснаваў школу для хлапчукоў зь бедных сем’яў. Восем рокаў пасьля, ў 1518-м, была заснаваная школа для дзяўчынак.
 
=== Брускія карункі і «паміраючае места» (пэрыяд XVII—XVIII стст.) ===
[[Файл:Isabella_Rubens.jpg|міні|Гішпанская каралева Ізабэла насіла вопратку, аздобленную брускімі карункамі]]
[[XVII стагодзьдзе|XVII]] стагодзьдзя ў гісторыі Бруґе непарыўна асацыюецца з вырабам карунак. Каклюшкі з звычайнага занятку жанчын перарасліперарасьлі спачатку ў [[рамяство]], а потым і ў цэлую мескую індустрыю.
 
З [[1612]] року пачынаюцца адчыняцца школы для дзяўчынак, дзе сярод іншага іх вучылі і майстэрству вырабу карунак. Павялічэньне школаў для дзяйчынак у параўнаньні з колькасьцю школаў для хлапчукоў (125 супраць 15) даказвае, што выраб дадзенай прадукцыі быў запатрабаваным на рынку і паступова становіцца важнае крыніцай прыбытку Бруґе. У [[1802]] року прыкладна 6 тыс. жанчын займаліся вырабам карункаў (пры прыкладнай колькасьці жыхароў места ў 40 тыс. чалавек).
[[Файл:Klossen_binche-_kantschool_brugge.JPG|міні|220пкс|Выраб карункаў па старой тэхналёґіі]]
 
Мескае кіраўніцтва прыймала спробы да вяртаньня былое славы Бруґе. Самае галоўнае было будаўніцтва новага каналу. Аднак відавочных зьменаў для эканомікі места гэта не прынесьла: як і раней Бруґе ня мог канкураваць з больш разьвітымі портамі Фляндрыі — Ґентам ды Антвэрпэнам. Бруґе — як звычайнае правінцыйнае места — засталося ў баку ад галоўных падзеяў [[XIX стагодзьдзе|XIX]] стагодзьдзя: [[Француская рэвалюцыя]], набыцьцё Бэльґіяй незалежнасьці, прамысловая рэвалюцыя і г. д. У [[1850]] року Бруґе лічыўся найбяднейшым местам Фляндрыі.
 
Сучасьнікі, якія бывалі ў месьце, адзначалі ягоную згасаючую прыгажосьць. Так апісаў у сваіх падарожных нататках Бруґе францускі пісьменьнік [[Віктор Юго]]. Аднак самай трапнай ацэнкай жыцьця места стаў раман ''Жоржа Родэнбаха'' '''«Мёртвы Бруґе»''' ({{мова-fr|Bruges-la-Morte}}) у 1892 року. Ягоны твор меў вялікі посьпех у Эўропе, пазьней быў неаднаразова экранізаваны.
Радок 127:
 
=== XX стагодзьдзе ===
У [[1895]] року быў рэалізаваны плян бэльґійскага ўраду па будаўніцтву новага порту — Зээбруґе ({{мова-nl|Zeebrugge}}), які б зьвязваўся з унутраным портам Бруґе. Мэта праекту — павялічыць эканамічную прывабнасьць порту месту, аднак з-за недахопу шляхоў зносінаў зь іншымі рэґіёнамі краінамі, а таксама з-за неразьвітай прамысловасьці ўнутры места, нельга было чакаць хуткага посьпеху.
[[Файл:Elly Maersk.jpg|зьлева|значак|300px|Адзін з найвялікшых караблёў у сьвеце ў порце Бруґе]]
Акрамя таго, паступоваму разьвіцьцю порту перашкодзіла [[Першая сусьветная вайна]], падчас якой нямецкія войскі захапілі Бруґе. Места было вызваленае брытанцамі толькі праз 4 рокі — ўу [[1918]]. Паваенны порт пачаў працаваць праз два рокі — ўу 1920-м.
 
Падчас [[Другая сусьветная вайна|Другое сусьветнае вайны]] порт Бруґе быў зноўку захоплены і на працягу чатырох рокаў знаходзіўся пад акупацыяй. Выкарыстаньне порту аднавілася толькі ў [[1951]] року, і з гэтага часу пачынаецца няспынны рост ягонае значнасьці. Ужо з 1960-га року порт здольны прыймаць найвялікшыя кантэйнерныя караблі і танкеры. З [[1970]] па [[1985]] была праведзеная наступная рэканструкцыя порту: пабудаваныя дзьве новыя марскія дамбы, што дазволіла вынесьці гавані глыбей у мора, таксама пабудаваныя два вялікія докі.
 
== Панарамы ==