Вэнэцыянская рэспубліка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д націскі
Радок 65:
Пасьля падзеньня [[Заходняя Рымская імпэрыя|Заходняй Рымскай імпэрыі]] Вэнэцыянскія астравы разам з астатняй Італіяй падпалі пад уладу караля [[Адаакр]]а, потым [[Остготы|остготаў]] і, нарэшце, [[Усходняя Рымская імпэрыя|Усходняй Рымскай імпэрыі]]; нават пасьля ўварваньня [[Лянгабарды|лянгабардаў]] яны заставаліся яшчэ пад уладай Бізантыі. У 697 насельніцтва гэтай астраўной групы ўпершыню абрала пажыцьцёвую найвышэйшую службовую асобу, названую [[дож]]ам (ад лацінскага — ''dux''). Трэці вэнэцыянскі дож на просьбу рымскага папы абвясьціў вайну лянгабардам, аблажыў іх у [[Равэнна|Равэньне]] і, завалодаўшы гэтым местам, перадаў яго пад уладу бізантыйскага імпэратара. Аднак неўзабаве гэты дож быў забіты суграмадзянамі ў сваім палацы, і пасада дожа была скасаваная на пяць гадоў, але затым ізноў адноўленая ў сувязі зь неабходнасьцю мець вайсковага кіраўніка для абароны места. Аднак галоўным органам выканаўчай улады ў Вэнэцыі засталася гарадзкая [[Рада сарака]]. У часы бурнага палітычнага жыцьця рэспублікі ў 1172 была заснаваная Вялікая рада, якая складалася з выбарных натабляў, і з тых часоў зрабілася найвышэйшаю ўладай і значна абмяжоўвала магутнасьць дожаў і сіньёрыі (урадавай калегіі з шасьці радных). Агульны народны сход стаў склікацца толькі ў выключных выпадках, а ў 1423 быў скасаваны.
 
Крыжовыя паходы забясьпечылі Вэнэцыянскай рэспубліцы калясальны прырост багацьця і магутнасьці. Геаграфічнае становішча і палітычная беспрынцыповасьць дазволілі вэнэцыянцам атрымліваць выгаду з чужых войн і нажывацца за кошт пасярэдніцкага гандлю з варагуючымі адзін з другім бакамі. Вэнэцыя стварыла моцны флёт, і ейныя гандлёвыя факторыі разьмяшчаліся па ўсім [[Міжземнамор’е|Міжземнамор’і]]. Вэнэцыянскі дож [[Энрыка Дандалё]] ў пач. XIII ст. з выгадай для Вэнэцыі выкарыстаў крыжакоў [[Чацьверты крыжовы паход|Чацьвертага крыжовага паходу]], накіраваўшы іх супраць ворагаў і гандлёвых супернікаў вэнэцыянцаў у абмен на правіянт і транспартныя паслугі. У выніку рыцары і вэнэцыянскія маракі разграмілі важны вугорскі гандлёвы горад [[Задар]], а затым штурмам узялі [[Канстанцінопаль]], захапіўшы велізарную здабычу ў сталіцы [[Бізантыя|Бізантыі]]. Пры падзеле скоранай імпэрыі вэнэцыянцы атрымалі чвэрць ейных тэрыторыйтэрыторыяў і багацьцяў, а таксама палову КанстанцінопалюКанстантынопалю. У валоданьні вэнэцыянцаў апынулася мноства грэцкіх астравоў, правінцый і княстваў, якія распасьціраліся ад [[Адрыятычнае мора|Адрыятычнага]] да [[Чорнае мора|Чорнага мораў]], што дазволіла ім прыбраць да рук амаль увесь гандаль Эўропы з Азіяй. Тым ня менш, Вэнэцыя не змагла перашкодзіць падзеньню [[Лацінская імпэрыя|Лацінскай імпэрыі]] ў 1261, пасьля чаго бізантыйскія імпэратары далі шырокія гандлёвыя прывілеі генуэзцам — асноўным супернікам Вэнэцыі ў той пэрыяд.
 
З 1256 Вэнэцыянская рэспубліка вяла з [[Генуэская рэспубліка|Генуэскай рэспублікай]] працяглую вайну зь пераменным посьпехам, аднак пасьля 130-гадовага змаганьня Вэнэцыя здолела дамагчыся перамогі ў 1381. Вэнэцыянскія валоданьні ў Эўропе працягвалі пашырацца. Да сярэдзіны XV ст., калі магутнасьць Вэнэцыянскай рэспублікі дасягнула сваёй вяршыні, ейная тэрыторыя складалася з трох складовых частак: герцагства, якое ахоплівала горад Вэнэцыю і найбліжэйшыя гарады ў Вэнэцыянскай лягуне; кантынэнтальнай часткі, якая складалася зь некалькіх абласьцей Верхняй Італіі; марской часткі, якая ўключала [[Істрыя|Істрыю]], [[Далмацыя|Далмацыю]], часткова [[Альбанія|Альбанію]], [[Марэя|Марэю]] і [[Македонія (зямля)|Македонію]], а таксама [[Кандыя|Кандыю]] (Крыт), [[Нэграпонт]] (Эўбэю) й іншыя астравы грэцкага архіпэлягу. Нарэшце ўдава апошняга кіпрскага караля [[Катарын Карнар|Катарына Карнара]] ў 1489 прадала Вэнэцыянскай рэспубліцы востраў [[Кіпр]]. З такой раздробненай тэрыторыяй і невялікім насельніцтвам Вэнэцыянская рэспубліка заставалася, тым ня менш, першай марской і гандлёвай дзяржавай Міжземнамор’я да канца сярэднявечча.