Віктар Каліноўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
 
Радок 8:
У 1858—1862 адзін з кіраўнікоў нелегальнай рэвалюцыйнай арганізацыі, якую складалі выхадцы зь Беларусі, Летувы, Польшчы, Украіны ў Пецярбургу. Распаўсюджваў сярод сябраў арганізацыі гістарычную літаратуру, займаўся вярбоўкай новых чальцоў, наладжваў сувязі з рэвалюцыйнымі арганізацыямі Кіева і Масквы.
 
3 1857 падтрымліваў навуковыя сувязі зь [[Асалінэюм|бібліятэкай Асалінскіх]] у [[Львоў|Львове]], зь ейным супрацоўнікам, а пасьля дырэктарам А. Бялеўскім, дапамагаў яму ў выданьні спадчыны гетмана Станіслава Жалкеўскага, навуковай працы «Monumenta Poloniae Historica». Падчас працы ў Публічнай бібліятэцы складаў генэалягічныя даведкі для прыватных асобаў, дасьледаваў гісторыю [[ВКЛ]], антыпрыгоньніцкіх сялянскіх рухаў на Беларусі і Ўкраіне. Падрыхтаваў да друку на расейскай мове манаграфію «Уманскі гвалт» пра паўстаньне [[1768]] украінскіх сялянсялянаў у месьце [[Умань]] (цяпер [[Чаркаская вобласьць]], зь невядомых прычынаў праца ня ўбачыла сьвет). Складальнік «Каталёгу калекцыі Жэготы Анацэвіча» (СПб., [[1859]]), дзе апісаў першакрыніцы і ў камэнтарыях выказаў свае погляды па пытаньнях беларускай і польскай гісторыі.
 
Сабраў унікальную бібліятэку, якая налічвала больш за 5000 рукапісаў і кніг, прысьвечаных галоўным чынам гісторыі ВКЛ. Супрацоўнічаў са штодзённай польскамоўнай газетайгазэтай «Słowo» («Слова»), якую выдаваў у [[1859]] у [[Санкт-Пецярбург|Пецярбургу]] І. Агрызка.
 
Увосень 1862 захварэў на [[сухоты]], выехаў да бацькі ў фальварак [[Якушоўка (вёска)|Якушоўка]] [[Ваўкавыскі павет|Ваўкавыскага павету]] [[Гарадзенская губэрня|Гарадзенскай губэрні]], дзе і памёр.