Палестына: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Скасаваньне праўкі 2087636 удзельніка 92.241.57.223 (гутаркі)
Метка: Адмена
Радок 1:
'''Палесты́на''' — гістарычная вобласьць у Заходняй [[Азія|Азіі]]. Назоў «Палестына» паходзіць ад [[філістымляне|філістымлянаў]]. Першапачаткова Палестынай звалі тэрыторыю расьсяленьня філістымлянаў, але пасьля таго, як рымскі імпэратар [[Тытус]] разбурыў у [[73]] годзе [[Ерусалім]], ён загадаў усю тэрыторыю паміж [[Міжземнае мора|Міжземным морам]] і ракой [[Ярдан (рака)|Ярдан]] зваць Палестынай, каб сьцерці памяць аб існаваньні [[Юдэйскае царства|Юдэйскага царства]].
 
== Геаграфія ==
Радок 13:
З 63 году да н. э. Палестына зьяўлялася [[Правінцыя Рымскай імпэрыі|рымскай правінцыяй]] і падзялялася на [[Юдэя|Юдэю]], [[Самарыя|Самарыю]] і [[Галілея Пэтрэя|Галілею Пэтрэю]] (Заярданьне). З 395 году — у складзе Бізантыі. У 636 годзе Палестына была заваяваная арабамі, з 1099 па 1187 годы [[Крыжакі|крыжакамі]], якія заснавалі тут [[Ерусалімскае каралеўства]]. У 1516 годзе падпала пад уладу [[Туркі|туркаў]].
 
З канца [[19 стагодзьдзе|XIX стагодзьдзя]] пачалося засяленьне Палестыны [[габрэі|габрэямі]], пасьлядоўнікамі ідэалёгіі [[сіянізм]]у. У 1900 годзе было 34 габрэйскіх сельскагаспадарчых паселішча з 28176 гектарамі зямлі і 5300 чалавек. У пачатку [[20 стагодзьдзе|XX стагодзьдзя]] насельніцтва складала каля 190 тыс. [[Арабы|арабаў]] і 80 тыс. [[Габрэі|габрэяў]].
 
У выніку [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]] у красавіку 1920 году на канфэрэнцыі ў [[Сан-Рэма]] Вялікабрытанія дамаглася мандату на кіраваньне тэрыторыяй Палестыны (быў зацьверджаны [[Ліга Нацыяў|Лігай Нацыяў]] у ліпені 1922 году). Вялікабрытанская падмандатная тэрыторыя Палестына ўключала ў сябе таксама тэрыторыю, зараз занятую Ярданіяй. 2 лістапада 1917 году ўрад Вялікабрытаніі апублікаваў так званую [[Дэклярацыя Бальфура|Дэклярацыю Бальфура]], у якой утрымоўвалася абяцаньне садзейнічаць стварэньню ў Палестыне «нацыянальнага агменю для габрэйскага народа». У 1921 годзе быў вылучаны асобны мандатны эмірат Ярданія, зь якога пасьля (у 1946 годзе) было ўтворанае незалежнае каралеўства Ярданія.