Грэта Тунбэрг: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д прастаўляйце інтэрвікі
Радок 19:
}}
 
'''Грэ́та Ту́нбэрг''' ({{lang-sv|Greta Tintin Eleonora Ernman Thunberg}}) — [[Швэцыя|швэдзкая]] актывістка, якая выступае за неадкладныя дзеяньні па барацьбе са [[Зьмяненьне клімату|зьмяненьнем клімату]].
 
Грэта пачала актыўна пратэставаць ў 15 год, ладзячы рэгулярныя пікеты каля швэдзкага парлямэнту з плякатам «Школьны страйк дзеля клімату». Яна заклікае да неадкладных дзеяньняў ў адпаведнасьці з [[Парыскае пагадненьне (2015)|парыскім пагадненьнем]] па клімаце. Сваім прыкладам Грэта натхніла маладых людзей у іншых краінах праводзіць падобныя экалягічныя акцыі, якія называюцца «[[Школьны страйк дзеля клімату|Школьныя страйкі дзеля клімату]]» або «Пятніцы дзеля будучыні» ({{lang-en|Fridays for Future}}). Часопіс «Time» назваў Грэту адной з 25 найуплывовейшых падлеткаў сьвету 2018 году.<ref>{{Спасылка|аўтар = |прозьвішча = |імя = |аўтарlink = |суаўтары = |дата публікацыі = |url = http://time.com/5463721/most-influential-teens-2018/|загаловак = TIME's 25 Most Influential Teens of 2018|фармат = |назва праекту = Часопіс Time|выдавец = |дата доступу = |мова = en|камэнтар = }}</ref>
 
== Жыцьцяпіс ==
Грэта нарадзілася [[3 студзеня]] [[2003]] году ў Стакгольме. Яе маці Малена Эрнман — швэдзкая опэрная сьпявачка, бацька  — актор Свантэ Тунбэрг.
 
На канфэрэнцыі TEDx у лістападзе [[2018]] году Грэта сказала, што ўпершыню пачула пра зьмяненьні клімату ў 8 год, але не магла зразумець, чаму ніхто не спрабуе штосьці з гэтым рабіць.<ref>{{Спасылка|аўтар = |прозьвішча = |імя = |аўтарlink = |суаўтары = |дата публікацыі = |url = https://www.youtube.com/watch?v=EAmmUIEsN9A|загаловак = School strike for climate - save the world by changing the rules|фармат = |назва праекту = TEDxStockholm|выдавец = |дата доступу = |мова = en|камэнтар = }}</ref>
Радок 52:
 
== Крытыка дзейнасьці ==
Дзейнасьць Грэты знаходзіць як прыхільнікаў, так і праціўнікаў. Апошнія вінавацяць яе ў прасоўваньні чужых інтарэсаў і маніпуляцыі грамадзкай думкай. Таксама праціўнікі акцэнтуюць на тым, што Грэта не зьяўляецца экспэрткай у пытаньнях экалёгіі, і выкарыстоўвае папулісцкія прыёмы і заклікае да радыкальных зьмяненьняў. Многія скептыкі ў сваіх довадах падкрэсьліваюць, што Грэта мае псыхічны разлад, што перашкаджае ім сур’ёзна ставіцца да ейнай дзейнасьці.
 
Прыхільнікі Грэты зьвяртаюць увагу на тое, что Грэта здолела прыцягнуць увагу да пытаньняў навакольнага асяродзьдзя нават тых, хто раней меў скептычны погляд на зьмяненьні клімату. Многім да спадобы ейныя погляды, падлеткавая шчырасьць і просталінейнасьць, а таксама ейны прыклад актыўнай ды неабыякавай грамадзянкі.