Трапічны год: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне, артаграфія
Alaksiej (гутаркі | унёсак)
д →‎Вымярэньне: выпраўленьне спасылак
Радок 6:
 
== Вымярэньне ==
Пры разьліку выкарыстоўваюць лінію перасячэньня плоскасьці экліптыкі ([[Арбіта|арбіты]] Зямлі вакол Сонца) і плоскасьці [[Нябесны экватар|нябеснага экватара]] (праекцыя экватара Зямлі ў прасторы). Вясновае раўнадзенства ў сакавіку (♈) — напрамак уздоўж гэтай лініі перасячэньня ад Зямлі ў бок [[Баран (сузор’е)|сузор’я Барана]]. [[Восеньскае раўнадзенства]] ў верасьні (♎) — процілеглы напрамак уздоўж лініі ў [[Шалі (сузор’е)|сузор’е Шаляў]]. У сувязі з прэцэсіяй і нутацыяй Зямной восі гэтыя напрамкі зьмяняюцца пры параўнаньні з напрамкам на далёкую зорку і [[Галяктыка|галяктыку]], якія маюць незаўважнае зрушаньне па прычыне завялікай адлегласьці.
 
Экліптычная даўгата Сонца — [[кут]] між ♈ і Сонцам, вымераны ва ўсходнім напрамку ўздоўж экліптыкі. Для яго вымярэньня выкарыстоўваюць напрамак адносна далёкай зоркі, бо рух Сонца зрушвае напрамак вымярэньня кута. Напрамак ♈ апоўдні 1 студзеня 2000 году абазначаецца ♈<sub>0</sub>. У выніку вясновае раўнадзенства вызначылі 20 сакавіка 2009 году а 11:44:43,6. Наступнае вясновае раўнадзенства — 20 сакавіка 2010 году а 17:33:18,1, што дало працягласьць трапічнага году ў 365 дзён 5 гадзін 49 хвілін 30 сэкундаў. Сонца і ♈ рухаюцца ў процілеглых кірунках. Калі Сонца і ♈ сустрэліся ў сакавіку 2010 ў кропцы раўнадзенства, Сонца прайшло ва ўсходнім напрамку вугалкут 359° 59' 09", а ♈ зрушылася ў заходнім напрамку на 51", што ў суме склала 360° (усё адносна ♈<sub>0</sub>). Каля 50 кутніх сэкундаў, якія Сонца не праходзіць за поўны трапічны год па арбіце, складаюць розную колькасьць часу ў залежнасьці ад разьмяшчэньня на арбіце.