Маршалак вялікі каронны: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Alaksiej (гутаркі | унёсак)
д →‎Гісторыя пасады: выпраўленьне спасылак
Радок 5:
 
== Гісторыя пасады ==
Упершыню зьяўляецца ў [[1271]] годзе. Зьявілася разам з падмаршалкам, і ў тыя часы ня мела вялікай вагі ў каралеўстве. І толькі пры [[Казімер III Вялікі|Казімеры Вялікім]] званьне пасады вырасла. Каронны маршалак стаў «вялікім» у [[1409]] годзе, калі была створана пасада намесьніка, маршалка надворнага кароннага, паколькі яго абавязкі працягвалі павялічвацца; аднак дворны маршалак мог дзейнічаць самастойна толькі ў адсутнасьці вялікага маршалка кароннага. [[Ягайла|Уладзіславу Ягайлу]] прыпісваюць стварэньне пасады [[Маршалак вялікі літоўскі|вялікага маршалка літоўскага]], які быў раўназначны маршалку кароннаму і дзейнічаў у Вялікім Княстве Літоўскім. Сфэра дзейнасьці маршалка вызначалася статутам караля [[Аляксандар Ягелончык|Аляксандра Ягелончыка]] ад [[1504]] году. Пасьля [[Гадзяцкая унія|гадзяцкай уніі]] ў [[1658]] г. быў таксама прызначаны маршалак рускі, які плянаваў унію з трэцяй дзяржавай-удзельніцай Рэчы Паспалітай. Аднак з-за пазьнейшай адмовы [[Запароскія казакі|запароскіх казакоў]] ад выкананьня пастулятаў уніі, пасада маршалка рускага была скасаваная.
 
== Сфэра дзейнасьці маршалка ==
Выконваў абавязкі гаспадара каралеўскай рэзыдэнцыі, прымаў амбасадараў, дапускаў да аўдыенцыі паслоў, займаўся ўладкаваньнем жыцьця дэпутатаў сойму і іншых асобаў, якія прыйходзілі да караля. Кіраваў працай выбарчага сойму, абвяшчаючы імя абранага караля. Назіраў за парадкам падчас [[Вальны сойм|вальнага сойму]]. Засядаў у каптуровым суду. Ад [[1646]] кіраваў гвардыяй кароннай разам са сваім калегам маршалкам літоўскім.
 
Маршалак вялікі каронны ажыцьцяўляў судовую ўладу самастойна альбо праз намесьніка маршалка. Суд Маршалка ({{мова-pl|Marszalkowski sąd}}) быў заснаваны дэкрэтам Сойма ў [[1776]] годзе. Суд Маршалка складаўся з чатырох сэнатараў і чатырох саноўнікаў (каронных ці літоўскіх). Пад яго юрысдыкцыяй знаходзіліся ўсе справы, якія тычацца парушэньня правапарадку ў сталіцы Польскага каралеўства (ён мог выракаць да штрафаў, турэмнага зьняволеньня, сьмяротнага пакараньня). Рашэньні Маршалкоўскага суда абскарджваньню не падлягалі.
 
Жазло Вялікага маршалка кароннага вядомае з часоў Яна Сабескага. Адзнака маршалкаўскай улады быў скіпэтар, які ён заўсёды насіў перад каралём, калі наведваў касьцёльныя службы, калі хадзіў на прыёмы пасольстваў, на рэляцыйныя суды альбо падчас іншых публічных выступаў. У адсутнасьць маршалкаў вялікіх і дворных, жазло перад каралём нёс канцлер альбо маршалак прымаса.