Аляксандар Уласаў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Вонкавыя спасылкі: выпраўленьне спасылкі
д →‎Біяграфія: выпраўленьне спасылак
Радок 13:
Браў удзел у [[Першы Ўсебеларускі зьезд|Першым Усебеларускім зьезьдзе]]. У 1918 годзе ўвайшоў у склад [[Рада БНР|Рады]] [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]], праз год аднавіў дзейнасьць Беларускага навуковага таварыства ў [[Вільня|Вільні]] «Наша хатка». Уласаў выдаваў таксама часопісы «[[Лучынка]]» для дзяцей і «[[Саха (1912—1929)|Саха]]» для сялянаў.
 
На момант заключэньня [[Рыская дамова (1920)|Рыскай дамовы 1920 году]] знаходзіўся ў [[Радашкавічы|Радашкавічах]], якія апынуліся ў выніку дамовы на тэрыторыі міжваеннай [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польскай Рэспублікі]]. Пазьней у Радашкавічах Уласаў стварыў [[РадашковіцкаяРадашкавіцкая беларуская гімназія|беларускую гімназію]] імя [[Францішак Скарына|Францішка Скарыны]], узначальваў [[Таварыства беларускай школы]]. У 1922—1927 гадах меў мандат сэнатара першага тэрміну са сьпісу Блёку нацыянальных меншасьцяў у польскім Сэнаце.
 
У кастрычніку 1939 году быў арыштаваны [[НКВД]] і перавезены ў [[Менск]]. У лістападзе 1940 году асуджаны на 5 гадоў канцлягераў за «шпіёнска-правакатарскую дзейнасьць». Памёр у зьняволеньні 11 сакавіка 1941 году у г. [[Марыінск]] [[Кемераўская вобласьць|Кемераўскай вобласьці]] [[РСФСР]].