Міхась Ткачоў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Glovacki (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
д выпраўленьне спасылак
Радок 13:
Нарадзіўся ў настаўніцкай сям’і Алеся Рыгоравіча і Дамінікі Сямёнаўны. Бацька ў тым жа годзе загінуў на фронце пад [[Санкт-Пецярбург|Ленінградам]], і пасьля вайны будучага гісторыка выхоўваў [[айчым]]. Пачатковую адукацыю атрымаў у родным [[Амсьціслаў|Амсьціславе]] ў сямігодцы № 3. У [[1959]] годзе паступіў на гістарычны факультэт [[Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт|БДУ]]. Першы курс, аднак, давучыўся завочна, бо паводле адмысловых савецкіх законаў мусіў вярнуцца ў Амсьціслаў, у калгас імя Варашылава, працаваць паляводам. Студэнцкія гады ўмацавалі нацыянальнае пачуцьцё М. Ткачова. Цікава, што пад «кіраўніцтвам» вядомага [[Лаўрэнці Абэцэдарскі|Лаўрэна Абэцэдарскага]] ён на ўсё жыцьцё «захварэў беларускім сярэднявеччам». М. Ткачоў узгадваў: «''У душы маёй адбыўся карэнны пералом: я ўсьвядоміў, што жыву на гэтай зямлі ня нейкім там бязродным чалавекам, а беларусам, што ў мяне ёсьць культура, ёсьць гісторыя, якую, на жаль, мы вельмі дрэнна ведаем''»<ref>Уліцёнак А. Іншадумцы = Мыслящие иначе. — Мн.: Беларусь, 1991. С. 266—267.</ref>.
 
Пасьля разьмеркаваньня па заканчэньні вучобы ў [[1964]] амаль пяць гадоў настаўнічаў у [[ЖодзінаЖодзін]]е, быў [[завуч]]ам. Тады ўступіў у [[Камуністычная партыя Савецкага Саюзу|КПСС]]. Пры падтрымцы [[Пятро Глебка|Пятра Глебкі]] паступіў ў [[1968]] годзе ў асьпірантуру [[Інстытут гісторыі НАН Беларусі|Інстытуту гісторыі АН БССР]].
 
У [[1978]] годзе прыняў запрашэньне з [[Горадня|Горадні]], дзе адчыняўся [[Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы|ўнівэрсытэт]]. Спачатку працаваў выкладчыкам, у [[1983]]—[[1985]] — загадчык катэдры. Падчас жыцьця ў Горадні М. Ткачоў меў некалькі сутыкненьняў зь мясцовым кіраўніцтвам, выкліканых перашкодамі, якія чыніў навуковец зьнішчэньню старажытнай гарадзкой забудовы. Справы даходзілі да Савету міністраў СССР, Ткачова спрабавалі выключыць з КПСС і прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці «за клевету на органы Советской власти», «за ввод в заблуждение председателя Совета министров СССР». Аднак гісторык перамог.