Магілёўскі аўтамабільны завод: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выпраўленьне спасылак
 
Радок 15:
|чысты прыбытак =
|лік супрацоўнікаў = 2500 (2015 г.)<ref name="х"/>
|матчына кампанія = «[[БелАЗ]]» ([[ЖодзінаЖодзін]], [[Менская вобласьць]])
|даччыныя кампаніі =
|аўдытар =
Радок 35:
[[Файл:MOAZ-6014 Scraper in Technical museum Togliatti.JPG|значак|280пкс|Скрэпэр «МаАЗ-546П»]]
 
У чэрвені 1958 году Магілёўскі завод пад’ёмна-транспартнага абсталяваньня атрымаў вытворчасьць аднавосевых цягачоў МАЗ-529, якую перавялі зь [[Менскі аўтамабільны завод|Менскага аўтамабільнага завода]] (МАЗ). У лістападзе 1959 году выпусьцілі 1-ю партыю самаходных [[скрэпэр]]аў МаАЗ-546Е-357Г. Пры канцы 1959 году пры заводзе заснавалі футбольны клюб [[Тарпэда Магілёў|«Тарпэда»]], які стаў чэмпіёнам Беларусі ў 1982 годзе. 28 сакавіка 1966 г. прадпрыемства перайменавалі ў Магілёўскі аўтамабільны завод (МаАЗ). У сьнежні 1968 г. вырабілі першы самазвальны аўтацягнік МаАЗ-6401-9585 для падземнай працы, за распрацоўку якога канструктары атрымалі Дзяржаўную прэмію БССР у галіне навукі і тэхнікі. МаАЗ экспартаваў тады аўтамабілі ў 20 краінаў<ref name="б"/>. У лютым 1973 году асвоілі выпуск аўтацягача МаАЗ-546П і самаходных скрэпэраў МаАЗ-546П-Д357П. У 1975 годзе ўвайшоў у вытворчае аб’яднаньне «Белаўта[[МАЗ]]». 1 студзеня 1977 году ўвялі ў дзеяньне лінію дробнага і сярэдняга ліцьця. 29 сьнежня 1978 году — 2-ю лінію сталеліцейнага цэха. У 1979 годзе ўпершыню ў СССР пачалі сэрыйны выраб поўнапрывадных аўтамабіляў-самазвалаў МаАЗ-522А грузападымальнасьцю 18 тонаў. У 1984 г. выйшла на задуманую магутнасьць 1-я чарга сталеліцейнага [[цэх]]а. У 1989 г. перайшлі на выпуск аўтацягача МаАЗ-6442 і самаходнага скрэпэра МаАЗ-6014. За 1990 год прадпрыемства паставіла ў больш як 30 краінаў звыш 2500 скрэпэраў, што было найбольшым паказьнікам у сьвеце. У 1993 годзе пачалі сэрыйны выпуск пагружальнікаў МаАЗ-4048 і аўтабэтонамяшальнікаў СМБ-049. У 1997 годзе вытворчасьць скарацілася да 37 скрэпэраў. У 2000 годзе выпусьцілі тысячны [[самазвал]] МаАЗ-75051<ref name="з"/>. На 2005 г. завод займаў 59 [[гектар]]аў, зь якіх 18,5 га былі пад будынкамі, і пачаў выраб аўтасамазвала МаАЗ-75032 грузападымальнасьцю 50 тонаў<ref name="б"/>. У 2004 годзе Магілёўскі аўтамабільны завод увайшоў у вытворчае аб’яднаньне «[[БелАЗ]]» ([[ЖодзінаЖодзін]], [[Менская вобласьць]]), філіялам якога стаў у 2006 годзе. У 2015 годзе Магілёўскі аўтамабільны завод налічваў 2500 супрацоўнікаў<ref name="х">{{Навіна|аўтар=|загаловак=Найбуйнейшыя заводы Магілёва спынілі працу|спасылка=https://m.charter97.org/be/news/2015/3/9/142630
|выдавец=[[Хартыя’97]]|дата публікацыі=9 сакавіка 2015|копія=https://charter97.org/be/news/2015/3/9/142630|дата копіі=9 сакавіка 2015|дата доступу=21 красавіка 2017}}</ref>. У 2016 годзе звыш паловы вырабаў паставілі ў Расею.