Вераніка Себасьцяновіч: розьніца паміж вэрсіямі

беларуская падпольшчыца
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Czalex (гутаркі | унёсак)
пачатак
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 11:54, 15 верасьня 2019

Вэраніка Сэбасьцяновіч (Вераніка Себасьцяновіч, па-польску: Weronika Sebastianowicz) - вэтэран “Арміі Краёвай”, вязень ГУЛАГ, удзельніца Зьвяза палякаў Беларусі, фігурантка некалькіх скандалаў, зьвязаных зь яе польскай дзейнасьцю.

Вэраніка Сэбасьцяновіч нарадзілася ў Мастоўскім раёне. У канцы 40-х - пачатку 50-х яна была сувязной польскіх нацыяналістычных партызанаў на тэрыторыі БССР. У 1951 г. яе арыштавалі савецкія ўлады і асудзілі на 25 гадоў увязьненьня. Яна правяла ў савецкім лягеры чатыры гады і выйшла на свабоду пасля сьмерці Сталіна[1].

У 2013 годзе Сэбасьцяновіч была асуджаная да штрафу за арганізацыю ўсталяваньня крыжа ў памяць пра баявікоў “Арміі Краёвай”. У 2014 яна была перад судом за нібыта кантрабанду гуманітарнай дапамогі для вэтэранаў АК[2].

Вэраніка Сэбасьцяновіч мае некалькі польскіх дзяржаўных узнагародаў і вайсковы ранг палкоўніка польскага войска.

Выказваньні

Вэраніка Сэбасьцяновіч вядомая правакацыйнымі публічнымі заявамі па тэме Беларусі і выказваньнямі на карысьць вяртаньня Заходняй Беларусі ў склад Польшчы, у тым ліку зробленымі ў польскім Сэнаце.[3]

У 2015 годзе, на 95-х угодках Бітвы на Нёмане, Сэбасьцновіч прывітала ўдзельнікаў словамі “прыехала сюды з польскіх Крэсаў, часова акупаваных Беларусьсю”.

Po nabożeństwie dziękczynnym głos zabrali honorowi goście uroczystości, między innymi kpt. Weronika Sebastianowicz. – Przybywam tu z polskich Kresów, tymczasowo okupowanych przez Białoruś – przywitała zgromadzonych na cmentarzu pani kapitan, wywołując prowokacyjnym oświadczeniem entuzjastyczny aplauz, zwłaszcza wśród zgromadzonej na uroczystościach młodzieży.[4]

У верасьні 2018 г. у этэры польскай тэлевізіі яна заявіла: “Мы на Крэсах чакаем вяртаньня ў Польшчу, як дзеці адзінай маці”[5].

Спасылкі

  1. ^ Вераніка Себасцяновіч: «Чалавек, які нарадзіўся і памёр, мае права на пасмяротны крыж» - Наша Ніва, 15 чэрвеня 2013 г.
  2. ^ Cуд над Веранікай Себасцяновіч перанесены на 17 чэрвеня - Вясна (цэнтар), 10 чэрвеня 2014 г.
  3. ^ «Вітаю з крэсаў усходніх, часова акупаваных Беларусьсю», — вэтэран АК Вэраніка Сэбасьцяновіч - Радыё Свабода, 23 чэрвеня 2017
  4. ^ Delegacja ZPB na uroczystościach 95. rocznicy Bitwy Niemeńskiej w Sejnach i Berżnikach - Głos znad Niemna, 2015 г.
  5. ^ PŁK WERONIKA SEBASTIANOWICZ - CZEKAMY NA KRESACH NA POWRÓT DO POLSKI, JAKO DZIECI JEDNEJ MATKI