Берасьце: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 103:
 
[[Файл:Bieraście, Zamuchaviečča. Берасьце, Замухавечча (XVII).jpg|значак|245пкс|[[Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак (Берасьце)|Кляштар бэрнардынак]] на Замухавеччы, XVII ст.]]
У 1591 годзе з ініцыятывы берасьцейскага [[кашталян]]а [[Іпаці Пацей|Адама Пацея]] (пазьней — біскупа і ўніяцкага [[КіеўскіКіеўскія мітрапалітўніяцкія мітрапаліты|Кіеўскага мітрапаліта]]) пры катэдральнай [[Царква Сьвятога Міколы (Берасьце)|царкве Сьвятога Мікалая]] ўтварылася брацтва, пры якім існавала школа, дзе выкладаньне вялося на [[старабеларуская мова|беларускай мове]]. У 1592—1595 гадох у ёй працаваў настаўнікам выдатны пэдагог і царкоўны дзяяч, гуманіст-асьветнік [[Лаўрэнці Зізаній]].
 
[[Файл:Bieraście, Pahonia. Берасьце, Пагоня (1720) (2).jpg|170пкс|міні|зьлева|Герб [[Берасьцейскае ваяводзтва|Берасьцейскага ваяводзтва]] з «[[Пагоня]]й»]]
Радок 111:
У ХІV—ХVIII стагодзьдзях у Берасьці існавалі касьцёлы і кляштары аўгустынаў, бэрнардынаў, брыгітак, дамініканаў, трынітарыяў, цэрквы і манастыры. Ад 1615 году ў Берасьці зьявілася езуіцкая місія, пры якой з 1633 году дзейнічаў езуіцкі калегіюм. У |ХVІІ ст. у калегіюме навучаўся, а потым быў намесьнікам рэктара філёзаф [[Казімер Лышчынскі]], які за свой недапісаны трактат «[[Аб неіснаваньні Бога]]» (у другой, недапісанай частцы якога меў зьняпраўдзіць свае папярэднія тэзы) быў пакараны сьмерцю і спалены ў 1689 годзе на пляцы Старога Места ў Варшаве.
 
У 1648 годзе Берасьце разбурылі казакі [[Багдан Хмяльніцкі|Б. Хмяльніцкага]]<ref name="evkl314">[[Валеры Грынявецкі|Грынявецкі В.]] Берасце // {{Літаратура/ЭВКЛ|1к}} С. 314.</ref>, у гэты ж час адбыліся паўстаньні месьцічаў. У 1653 годзе ў Берасьці засядаў сойм[[Сойм Рэчы Паспалітай]]. За часамі [[Паўночная вайна (1655—1660)|Паўночнай вайны]] ў 1657 годзе места захапілі і спалілі швэды. 13 студзеня 1660 году Берасьцем авалодалі маскоўскія войскі пад камандаю [[Іван Хаванскі|Хаванскага]], якія выразалі ў захопленым замку каля 1,7 тыс. чал.<ref>Курукин И. В., Булычев А. А. Повседневная жизнь опричников Ивана Грозного. — Москва: Молодая гвардия, 2010. С. 336.</ref>, а само места цалкам зьнішчылі<ref>Гладыщук А. А. Никитчик А. Д. Инвентари Берестейского замка и города после 1660 года // Вестник Брестского государственного технического университета. — №6. — 2013. С. 42. [http://www.bstu.by/uploads/vestnik/13-6.pdf]</ref>. У 1661 годзе Берасьце вызвалілі войскі Вялікага Княства Літоўскага. У 1665—1666 гадох у месьце працавала [[Берасьцейская мынца|мынца]], якая за год выпусьціла медных [[шэлег]]аў (гэтак званых [[барацінка|барацінак]]) на суму больш чым 2,5 мільёну злотых.
 
Берасьце зьведала значныя спусташэньні ў часы [[Вялікая Паўночная вайна|Вялікай Паўночнай вайны]] 1700—1721 гадоў, зруйнаванае места вызвалілі на чатыры гады амаль ад усіх дзяржаўных павіннасьцяў. З ХVIII ст. існавала асобная [[Берасьцейская япархія (уніяцкая)|Берасьцейская грэка-каталіцкая япархія]], а ў 1726 годзе ўтварылася [[Берасьцейская рымска-каталіцкая дыяцэзія]]<ref name="evkl314"/>. У эканамічных адносінах места было галоўным рачным портам на Бугу, а ў канцы ХVIII ст. падскарбі [[Антоні Тызэнгаўз|А. Тызэнгаўз]] заснаваў тут суконную мануфактуру.