Берасьце: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 91:
 
[[Файл:Bieraście, Unijacki. Берасьце, Уніяцкі (1759).jpg|170пкс|зьлева|міні|[[Царква Сьвятога Міколы (Берасьце)|Мікольская царква]], у якой праваслаўныя аднавілі еднасьць з каталікамі]]
Берасьце мела вялікае геапалітычнае значэньне. Празь Берасьце праходзіў важны старажытны камунікацыйны і гандлёвы шлях з усходу на захад Эўропы ([[Via Regia]] — Каралеўская дарога) і адна зь яго дзьвюх частак з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад з [[Вільня|Вільні]] ў [[Кракаў]] (Via Jagellonica — [[Каралеўскі тракт|Ягелонскі шлях]], якая атрымала назву [[Вялікая (Берасьцейская) дарога]]. І таму зусім нездарма менавіта тут 8—9 сьнежня 1409 году адбылася таемная нарада паміж польскім каралём [[Ягайла]]м і вялікім князем літоўскім [[Вітаўт]]ам, на якой яны пастанавілі супольна выступіць супраць рыцараў Тэўтонскага ордэна. Сярод запрошаных на нарадзе прысутнічаў і кіпчацкі султан [[Джэлал ад-Дзін|Саладзін (Джэлал ад-Дзін)]], які таксама абяцаў падтрымку. На нарадзе ў Берасьці ўладары разглядзелі і ўзгаднілі стратэгічна-тактычныя пытаньні будучай летняй кампаніі 1410 году. Вынікам [[Берасьцейская нарада 1409сустрэча|Берасьцейскай нарады 1409 г.]] і распрацаванага на ёй пляну стала [[Грунвальдзкая бітва|перамога пад Грунвальдам]] (1410), у якой брала ўдзел і Берасьцейская харугва.
 
[[Файл:Bieraście Litoŭskaje. Берасьце Літоўскае (E. Dahlbergh, 1657) (4).jpg|значак|245пкс|Аблога Берасьця, 1657 год]]