Розьніца паміж вэрсіямі «Міхал Галубовіч»

д
выпраўленьне спасылак
д (выпраўленьне спасылак)
 
 
== Біяграфія ==
Скончыў Віленскую галоўную сэмінарыю. З 1828 году інспэктар, выкладчык (да 1821) Літоўскай духоўнай сэмінарыі ў [[Жыровічы|Жыровічах]], потым саборны протаіерэй і віцэ-старшыня Літоўскай духоўнай кансысторыі, пасьля сьмерці жонкі архімандрыт [[Быцень|Быценскага]] [[кляштар]]а [[Базыляны|базылянаў]]. [[12 лютага]] [[1839]] году разам зь іншым вышэйшым духавенствам падпісаў на Полацкім царкоўным саборы 1839 г. Саборны акт аб скасаваньні [[Берасьцейская унія|Берасьцейскай уніі]] [[1596]] году і далучэньні ўніяцкай царквы для праваслаўя. З 1839 г. [[Пінская япархія|эпіскап пінскі]] (з [[1840]] г. [[Берасьцейская і Кобрынская япархія|эпіскап берасьцейскі]]), з [[1848]] г. эпіскап, з [[1853]] г. [[Менская япархія|архіепіскап менскі]]. З [[1868]] г. па-за штатам. Апошнія гады правёў у Жыровіцкім Сьвята-Ўсьпенскім мужчынскім манастыры. Аўтар перакладу на польскую мову праваслаўнага [[катэхізіс]]у, пашыранага сярод былых уніяцкіх сьвятароў, якія ня ведалі або дрэнна ведалі [[расейская мова|расейскую мову]] ([[1841]]). У сваім «Дыярыюшы» апісаў свае пастарскія наведваньні цэркваў [[Беларусь|Беларусі]], у тым ліку цэркваў у [[СтанькаваСтанькаў|Станькаве]], [[Койданаў|Койданаве]], [[Віцкаўшчына|Віцкаўшчыне]], [[Вязань|Вязані]], сустрэчы з графамі Чапскімі, панамі Багдашэўскімі і інш.
 
== Літаратура ==