Тайлянд: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
W (гутаркі | унёсак)
Радок 64:
У 1932 годзе ў краіне адбылася бяскроўная рэвалюцыя, якую ачоліла група вайскоўцаў і грамадзянскіх чыноўнікаў, якія вымусілі дзейнага караля [[Рама VII|Раму VII]] даць згоду на складаньне першай канстытуцыі, тым самым паклаўшы канец стагодьдзям абсалютнай манархіі. Ягоныя спрэчкі з урадам прывялі да адрачэньня й урад абраў новага караля [[Рама VIII|Раму VIII]]. Пазьней у тым жа дзесяцігодзьдзі, вайсковае партыі замоўшчыкаў стала дамінаваць у сіямскай палітыцы. З ініцыятывы фэльдмаршалу [[Плэк Пібунсонграм|Плэка Пібунсонграма]] сіямская палітыка будавалася на прынцыпах [[фашызм]]у. Менавіта ў гэты час назва краіны бела зьмененая на «Тайлянд», а таксама былі закранутыя многія аспэкты паўсядзённага жыцьця грамадзтва. Пасьля таго, як Францыя была захопленая [[Трэці Райх|Нямеччынай]] у [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайне]] ў чэрвені 1940 году, Тайлянд скарыстаўся магчымасьцю й адваяваў тэрыторыю, якую саступіў у бок Францыі шмат дзесяцігодзьдзяў назад. Канфлікт з французамі скончыўся дзякуючы пасярэдніцтву [[Японія|Японіі]].
 
7 сьнежня 1941 году Японская імпэрыя пачала [[Японскае ўварваньне ў Тайлянд|ўварваньне ў Тайлянд]], якое аднак хутка скончылася. Фэльдмаршал Пібунсонграма замовіў перамір’е. Японія атрымала свабодны праход па тэрыторыі Тайлянду, і 21 сьнежня 1941 году Тайлянд і Японія падпісалі [[ваенны зьвяз]] з сакрэтным пратаколам, паводле якога Токіё пагадзіўся дапамагчы Тайлянду вярнуць тэрыторыі, якія тайцы страцілі на карысьць ангельцам і французам<ref>Werner Gruhl, [https://books.google.com/books?id=ow5Wlmu9MPQC&pg=PA112&dq&hl=en#v=onepage&q=&f=false ''«Imperial Japan's World War Two, 1931–1945»'']. Transaction Publishers, 2007. — {{ISBN|978-0-7658-0352-8}}.</ref>. Апасьля Тайлянд абвесьціў вайну [[Злучаныя Штаты Амэрыкі|ЗША]] й Вялікабрытаніі 25 студзеня 1942 году, а тайскі ўрад абавязаўся аказваць дапамогу Японіі, не зважаючы на тое, што ў краіне разгарнуліся антыяпонскія рухі. Большасьць хаўрусьных дзяржаваў не прызналі тайляндзкую заяву аб вайне.
 
У чэрвені 1946 году малады кароль Раму VIII быў знойдзены мёртвым пры загадкавых абставінах і новым уладаром краіны стаў ягоны малодшы брат пад імём [[Рама IX|Раму IX]]. У 1954 годзе Тайлянд увайшоў у арганізацыю [[SEATO]], стаўшы актыўным хаўрусьнікам ЗША. Фэльдмаршал [[Сарыт Танарат]] зьдзейсьніў вайсковы пераварот у 1957 годзе, што зьмяніла палітычную сытуацыю ў краіне. Роля манархіі ў палітыцы была адроджанная. Вайсковая дыктатура была падтрымана ўрадам ЗША, і Тайлянд далучыўся да [[Халодная вайна|антыкамуністычнай барацьбы]] ў рэгіёне, у першую чаргу дапамагаючы Злучаным Штатам у [[Вайна ў Віетнаме|Віетнамскай вайне]] ў пэрыяд з 1965 па 1971 год. Гэты пэрыяд адзначаецца мадэрнізацыяй і вэстэрнізацыяй краіны. Унутраны канфлікт з нагоды эканамічных цяжкасьцяў, якія пачаліся ў 1968 годзе, прывёў да [[Тайляндзкае паўстаньне 1973 году|народнага паўстаньня 1973 году]], якое сталася важнай падзеяй у тайскай сучаснай гісторыі.