Валынскі кароткі летапіс: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
артаграфія, стыль, выпраўленьне спасылак
 
Радок 1:
'''Валынскі кароткі летапіс''' — помнік [[Усходнія славяне|усходнеславянскага]] летапісаньня позьняга [[сярэднявечча]]. Зьбярогся ў [[Супрасьль]]скім гістарычным зборніку пачатка 16 стагодзьдзя. Яго першую (большую) частку складае скарочаны агульнарускі летапісны звод, блізкі да летапісу Аўрамкі, але даведзены толькі да [[1382]] г. Другая частка зборніка, названая [[Мікалай Улашчык|М. Улашчыкам]] «Валынскі кароткі летапіс», зьмяшчае кароткую выбарку пагадовых зьвестак кіеўскага, наўгародзкага, маскоўскага і мясцовага паходжаньняў па гісторыі [[Русь|Русі]] (з 862), [[ВКЛ]] (14 — пачатку 16 ст.) і [[Смаленск]]а.
 
Храналягічна ахоплівае падзеі да [[1514]] году ўключна. Асабліва падрабязна апісаны напады [[Крымскія татары|крымскіх татараў]] на [[Валынь]]. Летапіс завяршаецца ўзьнёслай «Пахвалой гетману [[Канстантын Астроскі|Канстантыну Астроскаму]]». Зборнік узьнік y асяродзьдзі [[Праваслаўе|праваслаўнага]], патрыятычна наладжанага беларуска-ўкраінскага духавенства. Асноўная, агульнаруская частка летапіснага зводу, верагодна, была ўкладзеная ў Смаленску, пасьля чаго перавезена ў Супрасьль, дзе дапоўненая арыгінальнымі зьвесткамі па гісторыі [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]], y т.л. Валыні, і «Пахвалой». Пазьней y зборніку рабіліся розныя запісы прыватнага і гістарычнага характараў. Да канца 18 ст. захоўваўся ў Супрасьльскім кляштары, пасьля [[Падзелы Рэчы Паспалітай|акупацыі]] [[Расейская імпэрыя|Расеяй]] зямель [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] перавезены ў Маскву. Цяпер захоўваецца ў Расейскім дзяржаўным архіве старажытных актаў ([[Масква]]). Апублікаваны асобна ў [[1836]] годзе і ў «Поўным зборы рускіх летапісаў» (т. 35, 1980).
 
== Літаратура ==