Пётар Кміта-Сабенскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Alaksiej (гутаркі | унёсак)
д артаграфія, выпраўленьне спасылак
Alaksiej (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
'''Пётар Кміта-Сабенскі''' гербу [[Шранява (герб)|Шранява]] ([[1477]] — [[31 кастрычніка]] [[1553]], [[Кракаў]]) — [[маршалак вялікі каронны]] (з 1529), маршалак надворны каронны (1518—1529), [[ваявода]] кракаўскі (1536—1553), [[староста]] генеральны кракаўскі (1533—1553), староста [[Сьпіш|спіскі]] (1522—1553), ваявода [[Сандамер|сандамерскі]] ад 1535, [[кашталян]] сандамерскі ад 1532, кашталян [[Войніч|войніцкі]] (1527 = 1532), староста кольскі ад 1524 і перамышльскі ад 1511, меў шмат маёнткаў і сёлаў ва ўласнасьці ў [[Бяшчады|Бяшчадах]]. Малодшы сын Станіслава Кміта, ваяводы русккага і Кацярыны Тарноўскай, унук Яна Кміты, быў мужам Барбары Кміты, (якая успадкавала ад яго [[Загуж]] і [[Леско]]) і швагерам Яна Гребурта. Быў выкшталцоным і гарачым прыхільнікам [[Эразм Ратэрдамскі|Эразма Ратэрдамскага]], апошні ў сваю чаргу прысьвячаў Кміту свае творы. Адзін з найбагацейшых і найбольш уплывовых людзей ў [[Рэч Паспалітая|Польшчы]].
 
Пётар Кміта правёў сваю маладосьць пры двары імпэратара [[Максыміліян I Габсбург|Максыміліяна I]], дзе адзначыўся сваёй мужнасьцю ў войску і набыў гуманістычныя погляды. Удзельнічаў у бітве пад Вішняўцом у [[1512]] годзе, прымаў удзел у [[Бітва пад Воршай|бітве]] з [[маскалі|маскоўцамі]] пад [[Ворша]]й у [[1514]] годзе. У 1518 атрымаў тытул маршалка надворнага кароннага. У 1520 браў удзел у вайне з [[Тэўтонскі ордэн|Тэўтонскім ордэнам]]. У [[1524]] браў удзел у вайне з туркмамі. У 1522 быў паслом Польшчы на сойме Райху ў [[Нюрнбэрг]]у.