Тутэйшыя (п’еса): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Скасаваньне праўкі 2056469 удзельніка 37.215.4.1 (гутаркі)
Метка: Адмена
Радок 4:
|Выява = Тутэйшыя (п'еса).jpg
|Памер = 180пкс
|Подпіс выявы = Вокладка [[мюнхен]]скага выданьня п'есып’есы, 1953
|Жанр = [[камэдыя]]
|Аўтар = [[Янка Купала]]
Радок 13:
| ВікіКрыніца-тэкст = :be:s:Тутэйшыя
}}
'''«Тутэйшыя»'''  — сатырычная [[трагікамэдыя]] [[Янка Купала|Янкі Купалы]] (у вызначэньні аўтара  — «''трагічна—сьмяшлівыя сцэны ў 4-х дзеях''»). П’еса завершаная ў жніўні 1922 году.<ref name="enc">{{Артыкул
| аўтар =
| загаловак = Тутэйшыя
Радок 25:
}}</ref>
 
== Творчая задума ==
Яркі [[Камэдыя|камэдыйны]] [[фарс]] спалучае народныя беларускія сцэнічныя традыцыі і адметную мэтафарычную стылістыку.<ref name="tl">{{Спасылка
| аўтар =
Радок 43:
| мова =
| камэнтар =
}}</ref> У аснове п’есы  — роздум аўтара пра гістарычныя шляхі і будучыню беларускага народу.<ref name=enc/> У п’есе Я. Купала мэтафарычна паказвае Беларусь як быццам бы ўкрыжаваную паміж [[Расея]]й і [[Польшча]]й.<ref name="akara">{{Спасылка
| аўтар =
| прозьвішча = Акара
Радок 60:
| мова =
| камэнтар =
}}</ref> Ён выказвае глыбокую трывогу за духоўную спадчыну беларускага народу, яго нацыянальную сьвядомасьць. Я. Купала сваім творам заклікае змагацца з тутэйшасьцю  — беспрынцыповасьцю, недастаткова разьвітай сьвядомасьцю, пасіўнасьцю, скоранасьцю.<ref name="YK">{{Спасылка
| аўтар =
| прозьвішча =
Радок 69:
| url = http://yankakupala.ru/pesa-%C2%ABtuteishyya%C2%BB
| копія =
| загаловак = П'есаП’еса «Тутэйшыя»
| фармат = вэб-сайт
| назва праекту = Янка Купала
Радок 79:
}}</ref>
 
== Апісаньне ==
Падзеі ў п’есе разгортваюцца ў складаны для беларускага народу час  — 1918—1920 гады, калі адна акупацыя зьмянялася другой. Цэнтральная фігура ў творы  — былы вясковец Мікіта Зносак, які пры царызьме быў калескім рэгістратарам. У новых умовах жыцьця гэты чалавек забывае сваё паходжаньне, мову, радзіму і пачынае жыць па прынцыпе: «Можна мець светапогляд адзін, думаць другое, гаварыць трэцяе, а рабіць чацьвёртае». Таму для Мікіты ўсё роўна, пры якой уладзе ён жыве (польскай, нямецкай, царскай, савецкай), хто ён сам (беларус ці не беларус), абы толькі была ежа, вопратка і добрая служба. Палітычная сытуацыя ўплывае нават на імя галоўнага пэрсанажу, які называе сябе то па-польску (Нікіціўш Знасілоўскі), то па-расейску (Никитий Зносилов).<ref name=YK/>
 
У вобразе галоўнага герою Я. Купала ўвасобіў тып нацыянальнага [[Нігілізм|нігіліста]], здрадніка. Сапраўднае сваё аблічча Мікіта Зносак выяўляе ў час гутарак з настаўнікам Янкам Здольнікам, якога ён з пагардай называе «панам дырэктарам беларускай басоты». Зносак адмаўляе ўсё беларускае, калі гаворыць пра «адзіны непадзельны рускі язык», які б ён «завёў ад Азіі да Аўстраліі, ад Афрыкі да Амэрыкі і ад [[Смаленск]]у да [[Бэрлін]]у».<ref name=YK/>
Радок 88:
Усіх герояў [[менск]]ай «брахалкі» можна назваць кампаніяй учорашніх гаспадароў жыцьця, якіх бурлівыя падзеі выкінулі на сьметнік гісторыі. Шукаючы цёплага месца пад сонцам, імкнучыся да асабістай нажывы, яны зракліся сваёй мовы, роднай зямлі, нават саміх сябе.<ref name=YK/>
 
Адмоўным пэрсанажам проціпастаўляюцца ў п’есе вобразы, якія прадстаўляюць беларускі народ: Янка Здольнік, яго вучаніца і пасьлядоўніца, пазьней жонка Алена, яе бацька Гарошка. Кожны зь іх разумее па-свойму падзеі, якія адбываюцца, і шукае сваё месца ў складаных абставінах часу. Гэтыя вобразы раскрываюць такія рысы беларускага нацыянальнага характару, як працавітасьць, сумленнасьць, шчырасьць, мужнасьць. Станоўчыя імкненьні беларускага народу ўвасабляе Янка Здольнік. Гэта чалавек перадавых поглядаў, зь цьвёрдымі жыцьцёвымі прынцыпамі, які адмаўляе старыя парадкі і хоча далучыцца да грамадзкай працы. Аднак у творы Здольнік  — не палітычны дзяяч, а хутчэй рамантычна настроены ідэяліст, поле дзейнасьці якога вельмі нешырокае.<ref name=YK/>
 
== Сцэнічная і друкаваная гісторыя ==
Упершыню п’еса была надрукаваная ў часопісе [[Полымя (часопіс)|«Полымя»]] у 1924 годзе (нумары 2 і 3).<ref name=enc/> Сцэнічнае жыцьцё п’есы пачалося ў [[Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы|Беларускім дзяржаўным тэатры]] ў 1926 годзе пастаноўкай расейскага рэжысэра [[Мікалай Папоў|М. Папова]]. Але хутка п’еса была зьнятая з рэпертуару як твор нацыяналістычны.<ref name=YK/>
 
У 1927 годзе, неўзабаве пасьля выхаду ў сьвет, быў забаронены трэці том першага «Збору твораў» Купалы, дзе была надрукаваная п’еса.<ref name="tut">{{Спасылка
| аўтар =
| прозьвішча = Скобла
Радок 110:
| мова =
| камэнтар =
}}</ref>.
У 1953 годзе п’еса была надрукаваная ў [[Мюнхэн]]е выдавецтвам «Бацькаўшчына».
Радок 156:
}}</ref> Спэктакль быў успрыняты як сэнсацыя і сапраўднае сцэнічнае адкрыцьцё<ref name=mast/> і стаў вялікай перамогай мастацтва над забаронамі і цэнзурай.<ref name=kam/> Зь перапынкамі [[Тутэйшыя (спэктакль)|спэктакль]] ішоў на сцэне тэатру да 2010 году.<ref name=YK/>
 
== Значнасьць п'есып’есы ==
{{Цытата|Калі б існаваў беларускі адпаведнік «Кнігі рэкордаў Гінэса», то варта было б занесьці туды й Купалавых «Тутэйшых» — як самы шматпакутны, пяцёрачы (!) забаронены твор у беларускай літаратуры.| [[Міхась Скобла]]<ref name=tut/>}}
 
Радок 163:
{{Цытата|Творы Янкі Купалы былі ў розны час непажаданыя, таму што яны нам самім, беларусам, не заўсёды псыхалягічна камфортныя. У гэтых творах, у тым ліку ў «Тутэйшых», утрымліваецца тая вялікая праўда пра нас, якую нам не заўсёды хочацца ведаць. У Зноску мы пазнаем сябе, пазнаем сваю недалужнасьць, зь якой мы павінны вылузвацца, луску гэтую, што ўрасла ў нашую скуру, мы павінны зь сябе зьдзіраць!| [[Леанід Дранько-Майсюк]]<ref name=tut/>}}
 
{{Цытата|Гэта сьведчыць пра геніяльнасьць Купалы, калі ён не пасаромеўся высьцебаць нацыю — у асобе Мікіты Зноска. Купала стварыў геніяльны псыхалягічны тып беларуса. Канфармізм — вельмі тыповая рыса беларуса — прыстасавацца, каб выжыць. Гэта вынік жыцьця «на скрыжаваньні». Купала не абвінавачвае, ён шкадуе чалавека. Гэта самае галоўнае, што ёсьць у п'есеп’есе. І потым — там адлюстраваная ўся беларуская гісторыя, усе рысы беларускай мэнтальнасьці. «Тутэйшыя» — вельмі жорсткі й праўдзівы погляд аўтара на беларускую мінуўшчыну, на беларускую сучаснасьць, і, на жаль, на беларускую будучыню.| [[Мікалай Пінігін]]<ref name=tut/>}}
 
{{Цытата|«Тутэйшыя» — вось бясконцая клясыка. П’еса на ўсе часы.| [[Мікалай Пінігін]]<ref>{{Спасылка
Радок 188:
 
== Літаратура ==
* Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: [[Іван Шамякін|І.  П.  Шамякін]] (гал. рэд.) і інш.  — Мн., БелСЭ, 1986.  — 727  с, 26 л. іл.; Артыкул «Тутэйшыя».  — C. 598.
* [[Пятро Васючэнка|Васючэнка, П.]] Драматургічная спадчына Янкі Купалы. Вопыт сучаснага прачытання.  — Мн., 1994.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://yankakupala.ru/pesa-%C2%ABtuteishyya%C2%BB П'есаП’еса «Тутэйшыя»] на сайце [http://yankakupala.ru Янка Купала]
* [http://slovo.ws/izlog/bel/Yanka_Kupala/09.html «Тутэйшыя» (кароткі зьмест)] на сайце [http://slovo.ws Слово.ws]