Дабруджа: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў
дНяма апісаньня зьменаў
 
Радок 8:
Румынская Дабруджа ўключае паветы (жудзецы) [[жудзец Канстанца|Канстанца]] і [[жудзец Тулча|Тулча]]. Галоўныя гарады — [[Канстанца]], [[Тулча]], [[Меджыдзія]] (Medgidia) і [[Мангалія]] (Mangalia). Баўгарская частка ўключае вобласьць [[Добрыцкая вобласьць|Добрыч]] і часткі абласьцей [[Сілістранская вобласьць|Сілістра]] і [[Варненская вобласьць|Варна]]. Галоўныя гарады — [[Добрыч]] і [[Сілістра]].
 
За выключэньнем [[Дэльта Дунаю|дэльты Дуная]] — багністага рэгіёна на паўночным усходзе вобласьці, рэльеф Дабруджы пагорысты, зь сярэднімі вышынямі 200—300 м. Вышэйшы пункт — пік Цуцуяту/Грэч (467 м) у горным масіве [[Мэчын]]. Плято [[плятоПлято Дабруджа|Дабруджа]] займае большую частку румынскай часткі Дабруджы, у баўгарскай частцы знаходзіцца і плято [[Лудагор'е]]. Возера [[Сютгёль]] — адно з найважнейшых азёраў гэтага рэгіёну.
 
== Гісторыя ==
Радок 14:
 
[[Файл:StemaDobrogea.jpg|міні|150пкс|зьлева|Герб Дабруджы]]
З утварэньнем [[Першае Баўгарскае царства|Першага Баўгарскага царства]] (у VII стагодзьдзі) Задунаўе ўваходзіць у яго склад. У XI—XII стагодзьдзях належала [[Бізантыя|Бізантыі]]. З канца XII стагодзьдзя — у складзе [[Другое Баўгарскае царства|Другога Баўгарскага царства]]. Паслабленьне апошняга прывяло да ўтварэньня на тэрыторыі Дабруджы ў XIV стагодзьдзі самастойнай фэадальнай дзяржавы, заснавальнікам якой быў [[Балік (кіраўнік)|Балік]]. Па імя яго пераемніка [[Даброціца|Даброціцы]] тэрыторыя атрымала назву Дабруджа.
 
У канцы 1420-х гг. тэрыторыю Дабруджы захапіла [[Асманская імпэрыя]]. Пасьля [[Расейска-турэцкая вайна 1877—1878 гадоў|Расейска-турэцкай вайны 1877—1878 гадоў]] Паўднёвая Дабруджа адышла да [[Баўгарыя|Баўгарыі]], а Паўночная была перададзена Румыніі. Паводле [[Бухарэсцкая мірная дамова 1913 году|Бухарэсцкай мірнай дамовы 1913 году]] Паўднёвая Дабруджа таксама была перададзена Румыніі, у складзе якой знаходзілася да 1940 году, За выключэньнем 1916—1918 гадоў, калі ўсю тэрыторыю Дабруджы занялі баўгарскія і нямецкія войскі. Паводле [[Краёўская мірная дамова|балгарска-румынскай дамовы]], падпісанага 7 верасьня 1940 году ў горадзе [[Краёва]], Паўднёвая Дабруджа вярнулася да Баўгарыі. У 1947 годзе баўгарска-румынская граніца ў Добруджы была пацьверджана мірнымі дагаворамі паміж Баўгарыяй і Румыніяй.