Іван Рапня-Абаленскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
 
артаграфія, стыль, выпраўленьне спасылак
Радок 1:
{{Палітык}}
Князь '''Іван Міхайлавіч Рапня-Абаленскі''' (? — [[1523]]) — [[баярын]] і ваявода на службе ў [[Вялікае Княства Маскоўскае|маскоўскіх князёў]] [[Іван III|Івана III] ] і [[Васіль III|Васіля III]], родапачынальнік князёў [[Рапнін|Рапніных-Абаленскіх]]. Падчас ваяводзтва ў Пскове ў 1509 годзе атрымаў мянушку «Знойдзены» ({{мова-ru|Найден}}).
 
== Жыцьцяпіс ==
Радок 13:
У 1496 годзе ваявода перадавога палку ў паходзе супраць швэдаў.
 
У 1500 годзе прысутнічаў на шлюбе князя [[Васіль Данілавіч Холмскі|Васіля Холмскага]] з дачкой Івана III. Ваявода перадавога палка ў паходзе пад [[Пуціўль]] і [[Бранск]].
 
У 1502 годзе ваявода левай рукі пры няўдалай аблозе [[Смаленск]]у.
Радок 21:
У 1508 годзе ваявода перадавога палку пры паходзе да [[Дарагабуж]]у.
 
У 1509 годзе ваявода вартавога палку. Па даручэньні Васіля III, разам з ноўгарадзкімі намесьнікамі Даніілам Шчэняй і Рыгорам Давыдавым, падпісаў у [[Вялікі Ноўгарад|Ноўгарад]]зе мірную дамову зь Лівонскімі пасламі. З гэтага года ён становіцца намесьнікам у Пскове замест князя Пятра Васільевіча Вялікага. Пскавічы празвалі яго «Знойдзены» ({{мова-ru|Найден}}), так як ён не заехаў у горад у адпаведнасьці са звычаямі, а быў імі знойдзены ўжо ў сваёй рэзыдэнцыі. Да яго ў пскавічоў было шмат прэтэнзій і яны ў канцы 1509 год скардзіліся на Рапню Васілю III, але апошні арыштаваў ўсіх знакамітых людзей Пскова, прадставіў гэта як бунт і скарыстаўся выпадкам для разгону веча, высылкі вечавога звона і ліквідацыі рэшткаў Пскоўскай незалежнасьці.
 
У 1511—1512 гадах быў ваяводам перадавога палку пры паходзе Васіля III на Смаленск.
 
У 1513 годзе атрымала Баярскай званьне. У чарговым паходзе князь Васіль адправіў наперад пад Смаленск вялікую частку войска пад камандаваньнем Рапні і акольнічага [[Андрэй Васільевіч Сабураў|Андрэя Сабурава]]. У адкрытай бітве літоўскія войскі саз Смаленску былі разьбітыя.
 
Пасьля 1513 году і да яго сьмерці ў 1523 годзе зьвестак пра яго ў летапісах няма.