Вікіпэдыя:Пэрсанальнае абмежаваньне: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія
 
Радок 1:
{{Правіла}}
{{Плянаванае правіла}}
{{Скарачэньне|ВП:ПА}}
'''Пэрсанальнае абмежаваньне''' — абмежаваньне, якое накладаецца на ўдзельніка з дапамогай спэцыяльных [[Вікіпэдыя:Фільтар рэдагаваньняў|фільтраў рэдагаваньняў]] (або і бязь іх). У адрозьненьне ад блякаваньня, пэрсанальнае абмежаваньне не накладвае поўную забарону на рэдагаваньне Вікіпэдыі, а толькі кропкава фільтруе пэўныя зьмены.
 
Пэрсанальнае абмежаваньне ўжываецца адміністратарам у выпадках сыстэматычнага даданьня няслушных зьменаў або парушэньняў правілаў Вікіпэдыі, калі няма патрэбы ў агульным блякаваньні. Абмежаваньне можа быць як бестэрміновым (пакуль удзельнік не зразумее памылковасьці сваіх дзеяньняў), так і тэрміновым. Тэрміновае абмежаваньне ўсталёўваецца з ужываньнем Unix-часу (больш падрабязную інфармацыю гл. [[Даведка:Адміністраваньне#Блякаваньне]]).
 
Пра ўсталяваньне пэрсанальнага абмежаваньня варта паведаміць удзельніку на яго пэрсанальнай старонцы абмеркаваньня, а таксама паказаць прычыну і дыяпазон абмежаваньняў на гэтай старонцы. Пэрсанальнае абмежаваньне — гэта тэхнічны мэханізм, і пры яго ўжываньні варта асьцярожна і ўважліва праглядзець выходны код такога абмежаваньня, зьвярнуўшы ўвагу на магчымыя няправільныя спрацоўваньні.
 
Пэрсанальнае абмежаваньне, якое накладаецца без ўжываньняужываньня тэхнічных абмежаваньняў фільтрам, можа складацца ў забароне ўдзельніку зьдзяйсьняць пэўныя дзеяньні, калі тэхнічнае абмежаваньне не зьяўляецца магчымым. У такім выпадку ўсякія рэдагаваньні ўдзельніка, забароненыя пэрсанальным абмежаваньнем, мусяць скасоўвацца.
 
Пры ўсталяваньні пэрсанальных абмежаваньняў дзейнічаюць тыя ж засьцярогі, як і пры блякаваньні.
 
Удзельнік, у дачыненьні да якога адміністратар усталяваў пэрсанальнае абмежаваньне, мае права зьвярнуцца з [[Вікіпэдыя:Запыты да адміністратараў|запытам да адміністратараў]] аб пераглядзе абмежаваньня. Не дапускаецца такое пэрсанальнае абмежаваньне ўдзельніка, якое б адкідала магчымасьць абскардзіць усталяваныя абмежаваньні. У выпадку абмежаваньня доступу да старонкі запытаў да адміністратараў, удзельнік мае права зьвярнуцца на [[Абмеркаваньне Вікіпэдыі:Фільтар рэдагаваньняў|старонку абмеркаваньня фільтра рэдагаваньняў]].
 
Удзельнікі, якія маюць абмежаваньні на рэдагаваньне прасторы «Вікіпэдыя», маюць тыя ж правы і патрабаваньні да ўдзелу ў галасаваньнях, што і астатняя супольнасьць. Каб скарыстацца гэтым правам, такія ўдзельнікі маюць прагаласаваць на адной з [[Вікіпэдыя:Старонкі абмеркаваньняў|старонак абмеркаваньняў]] (на ўласнай СА, СА іншага ўдзельніка або СА старонкі галасаваньня) і даручыць адзначыць свой голас у галасаваньні іншым удзельнікам. Удзельнік з абмежаваньнем зьяўляецца адказным за тое, каб прыкласьці дастатковыя намаганьні для таго, каб яго голас учасна паказалі ў галасаваньні.