Геаграфія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне
Радок 9:
Акрамя гэтага геаграфія вывучае асаблівасьці месцазнаходжаньня Зямлі ў Сонечнай сыстэме і ў сусьвеце і як гэта ўплывае на фізычныя ўмовы на Зямлі.
 
== РазвіцьцёРазьвіцьцё геаграфіі як навукі, важнейшыя геаграфічныя адкрыцьці ==
Некаторыя ўяўленьні аб геаграфічных аб'ектахаб’ектах і зьявах меліся ў чалавека ўжо ў глыбокай старажытнасьці. Сьведчаньні гэтага — малюнкі зьяваў прыроды, значковыя карты-схемы, створаныя першабытнымі людзьмі. Але геаграфіі, як навукі ў тыя часы яшчэ не існавала.
 
Радзімай геаграфіі можна лічыць [[Старажытная Грэцыя|Старажытную Грэцыю]]. Менавіта тут зьявіліся першыя ўяўленьні аб шарападобнасьці Зямлі ([[Плятон]]), аб існаваньні геаграфічных паясоў ([[Арыстотэль]]), былі створаныя першыя мапы сьвету, сабраныя геаграфічныя зтвесткі аб [[Эўропа|Эўропе]], [[Блізкі Ўсход|Блізкім Ўсходзе]] і Лівіі (Паўночнай Афрыцы). [[Эратасфэн]], які жыў у III ст. да н. э. у [[Александрыя (горад)|г. [[Александрыя]] ўпершыню даволі дакладна вылічыў радыюс Зямлі, ён жа прапанаваў назваць навуку аб Зямлі «геаграфіяй». [[Страбон]] на мяжы нашай эры ў 17-томнай працы «Геаграфія» абагульніў веды старажытнагрэцкіх навукоўцаў. Старажытнарымскі вучоны [[Пталемей]] у II ст. стварыў першую мапу сьвету з выкарыстаннемвыкарыстаньнем сеткі [[геаграфічныя каардынаты|геаграфічных каардынатаў]].
 
Аднак у Сярэднявечнай Эўропе стала панаваць біблейская карціна сьвету. Веды антычных навукоўцаў былі незапатрабаванымі, увесь сьветапогляд засноўвалася на Бібліі. Толькі асобныя падарожнікі пашыралі геаграфічны далягляд эўрапейцаў. Сярод іх: вэнэцыянец [[Марка Пола]], які зьдзейсьніў у другой палове XIII ст. падарожжа ў [[Кітай]]; [[Афанасій Нікіцін]] першы расейскі падарожнік па [[Індыя|Індыі]] (XV ст.).
Радок 18:
Прарыў у адкрыцьці эўрапейцамі новых земляў быў зроблены ў канцы XV ст. З гэтага часу пачалася эпоха [[Вялікія геаграфічныя адкрыцьці|Вялікіх геаграфічных адкрыцьцяў]]. Вось найважныя зь іх: дасягненьне [[Хрыстафор Калюмб|Хрыстафорам Калюмбам]] берагоў [[Амэрыка|Амэрыкі]] ([[1492]]), плаваньне [[Васка да Гама|Васка ды Гамы]] вакол Афрыкі да берагоў Індыі (1497-99), першае кругасьветнае плаваньне экспэдыцыі Магелана (1519-22), адкрыцьцё галяндцамі берагоў [[Аўстралія (кантынэнт)|Аўстраліі]] (пач. XVII ст.), адкрыцтцё расейскімі землепраходцамі [[Сыбір]]ы і [[Далёкі Ўсход|Далёкага Ўсходу]] (кан. XVI—XVII стст.). Аднак у той час географы абмяжоўваліся толькі зборам інфармацыі аб краінах і морах.
 
У Новы час (XVII—XIX стст.) геаграфія стала разьвівацца, як навука аб тэрытарыяльных заканамернасьцях. Нямецкі навуковец Б. Варэн прапанаваў падзяліць геаграфію на спэцыяльную (занятую апісаньнем асобных краінаў) і агульную (мае вывучаць агульныя геаграфічныя заканамернастцізаканамернасьці). Яго суайчынтнік А. Гумбальдт заснаваў вучэньне аб прыродных комплексах (ландшафтахляндшафтах) і вылучыў ландшафтныяляндшафтныя зоны на Зямлі. Немец К. Рытэр прапанаваў падзяліць геаграфію на прыродазнаўчую і грамадзкую галіны. У Новы час зьявіліся паняцьці «фізычная геаграфія» (А. Гумбальдт) і «эканамічная геаграфія» ([[Міхаіл Ламаносаў]]). Географ і падарожнік XIX стагодзьдзя П. П. Сямёнаў-Цян-Шанскі казаў, што прадмет вывучэньня геаграфіі — прырода і дзейнасьць чалавека, які зьмяняе прыроду.
 
Выбітныя падарожнікі Новага часу: [[Джэймз Кук]]; расейскія мараплаўцы М. П. Лазараў і Ф. Ф. Белінсгаўзэн, якія адкрылі [[Антарктыда|Антарктыду]]; [[Дэйвід Лівінгстан]]; выхадцы зь [[Беларусь|Беларусі]]: [[Ян Чэрскі]], [[Ігнат Дамейка]]; [[Руаль Амундсэн]].
 
Да пачатку XIX ст. геаграфія ператварылася ў сыстэму навук. Расейскі навуковец В. В. Дакучаеў заклаў асновы глебазнаўства і геаграфіі глебаў, А. І. Ваейкаў — кліматалёгіі, [[Уладзімер Вярнадзкі|У. І. Вярнадзкі]] — біягеаграфіі, амэрыканец Ў. Дэвіс — геамарфалёгіі (навукі аб рэльефе). Савецкі навуковец-географ Л. С. Бэрг стварыў сучаснае вучэньне аб ландшафтахляндшафтах, М. М. Баранскі сфармуляваў важныя канцэпцыі эканамічнай геаграфіі. А. А. Грыгор'еў упершыню акрэсьліў паняцьце [[геаграфічная абалонка]], як плянэтарны комплекс, кампанэнты якога знаходзяцца ў цесным узаемадзеяньні. Геаграфічная абалонка і яе складовыя часткі — гэта і ёсьць аб'ект вывучэньня сучаснай геаграфіі.
 
== Асноўныя крыніцы геаграфічных ведаў ==