Перабудова: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
 
артаграфія, выпраўленьне спасылак
Радок 5:
== Захады ==
=== Алькагольная прамысловасьць ===
7 траўня 1985 году [[Савет міністраў СССР]] зацьвердзіў Пастанову № 410 «Аб захадах пераадоленьня п'янствап’янства, [[алькагалізм]]у, выкараненьня [[самагон]]аварэньня». Паводле Пастановы, мелі скараціць на 10 % за год вытворчасьць [[Гарэлка|гарэлкі]] і спыніць да 1988 году вытворчасьць пладова-ягаднага віна. Час гандлю [[Сьпіртовы напой|сьпіртовымі напоямі]] ў крамах скарацілі да 5 гадзінаў ад 14:00 да 19:00. 16 траўня 1985 году Прэзыдыюм [[Вярхоўны Савет СССР|Вярхоўнага СаветаСавету СССР]] выдаў Указ «Аб узмацненьні барацьбы з п'янствамп’янствам і алькагалізмам, выкараненьні самагонаварэньня», якім пашыраўся крымінальны перасьлед за самагонаварэньне. У выніку дзяржаўны продаж сьпірту з 10,5 літру на душу насельніцтва ў 1984 годзе скараціўся ў 2,5 разу ў 1987-м. Адначасна даход харчовай прамысловасьці ўпаў з 60 млрд [[Савецкі рубель|савецкіх рублёў]] да 38 млрд рублёў у 1986 годзе і 35 млрд у 1987-м, бо сьпірт у 1984 годзе склаў каля 25 % раздробнага гандлю СССР. У 1985—1987 гадах нараджальнасьць вырасла на 500 000 чалавек да 5,5 млн штогод. [[Працягласьць жыцьця]] мужчынаў павялічылася на 2,6 году і дасягнула найбольшага значэньня за ўсю гісторыю СССР. Сьмяротнасьць упала на 181 тысячу чалавек штогод. Лік асуджаных за самагонаварэньне вырас з 30 000 чалавек у 1985 годзе да 150 000 у 1986-м і 397 000 у 1987-м. За 1985—1987 гады дзяржаўны продаж цукру вырас на 18 % з 7,85 млн да 9,28 млн тонаў, што ў значнай ступені тлумачылася ростам [[Ценявая гаспадарка|ценявога]] самагонаварэньня. Увосень 1989 году ўпершыню з 2-й сусьветнай вайны ў Маскве ўвялі талёны на цукар.
 
=== Галоснасьць ===
Ад 25 лютага па 6 сакавіка 1986 году ў Маскве праходзіў 27-ы зьезд Камуністычнай партыі, на якім генэральны сакратар Гарбачоў заявіў: «Прынцыповым для нас зьяўляецца пытаньне аб пашырэньні [[Галоснасьць|галоснасьці]]. Гэта пытаньне палітычнае. Без галоснасьці няма і ня можа быць дэмакратызму, палітычнай творчасьці масаў, іх удзелу ў кіраваньні». У чэрвені 1986 году Гарбачоў правёў сустрэчу з сакратарамі і загаднікамі аддзелаў Цэнтральнага камітэту Кампартыі, якім сказаў: «Без „малай„малой рэвалюцыі“ ў партыі нічога ня выйдзе, бо рэальная ўлада — у партыйных органаў. Народ ня будзе цягнуць на сваёй шыі апарат, які нічога ня робіць для перабудовы». 25 верасьня 1986 году Цэнтральны камітэт Кампартыі ўхваліў Пастанову аб спыненьні [[Глушэньне|глушэньня]] 2 урадавых радыёстанцыяў Брытаніі і ЗША — «[[Сусьветная служба Бі-Бі-Сі|Сусьветнай службы Брытанскай вяшчальнай карпарацыі]]» (Лёндан) і «[[Голас Амэрыкі|Голасу Амэрыкі]]» (Вашынгтон).
 
27 студзеня 1987 году на пленуме Цэнтральнага камітэту Кампартыі генсакратар Гарбачоў выступіў з дакладам «Аб перабудове і кадравай палітыцы партыі». Ён заявіў: «Надышоў час прыступіць да распрацоўкі прававых актаў, якія гарантуюць галоснасьць. ... У нас ня мае быць зонаў, зачыненых для крытыкі. Народу патрэбная ўся праўда ... Нам як ніколі патрэбна зараз пабольш сьвятла, каб партыя і народ ведалі ўсё, каб у нас не было цёмных кутоў, дзе б зноў завялася цьвіль». З гэтай мэтай Гарбачоў прапанаваў 5 захадаў: 1) «Трэба рашуча адмаўляцца ад неўласьцівых партыйным органам кіраўнічых функцыяў» дзяржавы; 2) вылучэньне на кіраўнічыя пасады беспартыйных; 3) пашырэньне «ўнутрыпартыйнай дэмакратыі»; 4) Саветы дэпутатаў мелі стаць «сапраўднымі органамі ўлады на сваёй тэрыторыі»; 5) правядзеньне выбараў у Саветы на альтэрнатыўнай аснове ўпершыню з 1918 году. У лютым 1987 году ўрад СССР памілаваў і вызваліў са зьняволеньня 140 [[дысыдэнт]]аў, у тым ліку вярнуў з ссылкі ў Горкім акадэміка [[Андрэй Сахараў|Андрэя Сахарава]]. У сакавіку 1987 году Галоўнае кіраўніцтва па ахове дзяржаўных таямніцаў у друку (ГКАДТД) пры Савеце міністраў СССР узначаліла Міжведамасную камісію па перадачы выданьняў з аддзелаў адмысловага захоўваньня ў адчыненыя фонды. 30 чэрвеня 1987 году ўхвалілі Закон «Аб парадку абскарджаньня ў суд неправамерных дзеяньняў службовых асобаў, якія ўшчамляюць правы грамадзяніна». Улетку 1987 году прайшлі альтэрнатыўныя выбары ў мясцовыя Саветы.
 
29 красавіка 1988 году Гарбачоў прыняў маскоўскага патрыярха [[Пімен (патрыярх)|Пімена]] ў Крамлі «ў сувязі з 1000-годзьдзем ўвядзеньня [[хрысьціянства]] на [[Русь|Русі]]». 26 траўня 1988 году [[Расейская праваслаўная царква|Расейскай праваслаўнай царкве]] вярнулі рэліквіі са Збройнай палаты Крамля. 3 чэрвеня 1988 году Прэзыдыюм [[Вярхоўны Савет СССР|Вярхоўнага Савета СССР]] зацьвердзіў Указ аб узнагароджаньні патрыярха Пімена [[Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР|ордэнам Працоўнага Чырвонага Сьцяга]] «за актыўную міратворчую дзейнасьць і ў сувязі з 1000-годзьдзем [[Хрышчэньне Русі|Хрышчэньня Русі]]». 28 чэрвеня 1988 году Прэзыдыюм Вярхоўнага Савета ўхваліў Указы «Аб парадку арганізацыі і правядзеньня сходаў, [[мітынг]]аў, вулічных шэсьцяў і дэманстрацыяў у СССР» і «Аб абавязках і правах ўнутраных войскаў [[МУС СССР]] пры ахове грамадзкага парадку». Ад 28 чэрвеня па 1 ліпеня 1988 году ў Маскве праходзіла 19-я Ўсесаюзная канфэрэнцыя Кампартыі, што зацьвердзіла 5 рэзалюцыяў: «Аб [[Дэмакратыя|дэмакратызацыі]] савецкага грамадзтва і рэформе палітычнай сыстэмы», «Аб барацьбе зь бюракратызмам», «Аб міжнацыянальных дачыненьнях», «Аб галоснасьці» і «Аб прававой рэформе». 1 сьнежня 1988 году Вярхоўны Савет СССР унёс папраўкі ў 3 разьдзелы [[Канстытуцыя СССР|Канстытуцыі СССР]] 1977 году. Паводле ўзору Канстытуцыі Расейскай СФСР 1918 году, ствараўся Зьезд народных дэпутатаў для абраньня 2/3 складу Вярхоўнага Савету. Астатнія 750 чалавек абіралі ад [[Грамадзкае аб’яднаньне|грамадзкіх аб’яднаньняў]], сярод якіх 100 дэпутатаў адводзілася Камуністычнай партыі. Таксама 1 сьнежня Вярхоўны Савет зацьвердзіў новы Закон «Аб выбарах народных дэпутатаў СССР».
Радок 16:
Пасьля 1-га Зьезду народных дэпутатаў СССР, які праходзіў з 25 траўня па 9 чэрвеня 1989 году, лік міністэрстваў Ураду СССР скарацілі з 52 да 32. 15 сакавіка 1990 году 3-і Зьезд народных дэпутатаў увёў [[Шматпартыйны лад|шматпартыйнасьць]], скасаваўшы 6-ы артыкул Канстытуцыі СССР пра кіраўнічую ролю Кампартыі. 1 кастрычніка 1990 году зацьвердзілі Закон «Аб свабодзе сумленьня і рэлігійных арганізацыях». 9 кастрычніка 1990 году ўхвалілі Закон № 1708-1 «Аб грамадзкіх аб'яднаньнях», што дазволіў улік партыяў. 14 сакавіка 1991 году Міністэрства юстыцыі Расейскай СФСР паставіла на ўлік першыя 3 партыі: Дэмакратычную, Рэспубліканскую і Сацыял-дэмакратычную.
 
=== [[Прадпрымальніцтва]] ===
19 лістапада 1986 году [[Вярхоўны Савет СССР]] ухваліў Закон «Аб індывідуальнай працоўнай дзейнасьці», што дазволіў [[Індывідуальны прадпрымальнік|індывідуальнае прадпрымальніцтва]]. У выніку перастала падаць хуткасьць росту выніковасьці працы праз рост прыватных укладаньняў.
 
13 студзеня 1987 году Савет міністраў СССР ухваліў Пастановы № 48 і 49 «Аб парадку стварэньня на тэрыторыі СССР і дзейнасьці сумесных прадпрыемстваў...», якія дазволіў з удзелам савецкіх установаў і замежных прадпрыемстваў. У лютым 1987 году Савет міністраў выдаў Пастанову «Аб стварэньні [[Каапэратыў|каапэратываў]] па вытворчасьці тавараў народнага спажываньня». 11 чэрвеня 1987 году Савет міністраў СССР зацьвердзіў Пастанову № 665 «Аб пераводзе прадпрыемстваў і арганізацыяў галінаў народнай гаспадаркі на поўны [[гасразьлік]] і самафінансаваньне». Пасьля выкананьня дзяржаўнага заказу прадпрыемствы змаглі прадаваць вырабы па свабодных цэнах. 30 чэрвеня 1987 году ўхвалілі Закон «Аб дзяржаўным прадпрыемстве». Супрацоўнікі прадпрыемстваў атрымалі права выбіраць кіраўніка. Ад ведамстваў прадпрыемствам перадалі паўнамоцтвы вызначаць памер заробкаў.
 
26 траўня 1988 году ухваліліўхвалілі Закон «Аб каапэрацыі ў СССР», паводле якога каапэратывам дазволілі вольны гандаль. 24 жніўня 1988 году ў казаскім горадзе [[Шымкент|Чымкенце]] (Паўднёва-Казахстанская вобласьць) стварылі першы каапэратыўны «Саюз-банк» з капіталам у 1 млн савецкіх рублёў. 22 сьнежня 1988 году Савет міністраў СССР ухваліў Пастанову «Аб зацьвярджэньні Палажэньня аб гасразьліковых зьнешнегандлёвых арганізацыях...», паводле якой дазволіў прыватны замежны гандаль.
 
У 1989 годзе адлічэньне прыбытку прадпрыемстваў дзяржаве зьнізілася да 36 % з 56 % у 1985 годзе. 6 сакавіка 1990 году зацьвердзілі Закон «Аб [[Уласнасьць|уласнасьці]] ў СССР».
Радок 28:
19 лістапада 1985 году генсакратар Міхаіл Гарбачоў падпісаў з амэрыканскім прэзыдэнтам [[Рональд Рэйган|Рональдам Рэйганам]] Дэклярацыю аб недапушчальнасьці ядзернай вайны. 15 студзеня 1986 году Савецкі ўрад зрабіў Заяву з прапановай да ЗША ўзаемна скараціць [[Ядзерная зброя|ядзерную зброю]]. 4 траўня 1986 году ўрад СССР падтрымаў абраньне [[Махамад Наджыбула|Махамада Наджыбулы]] на пасаду генсакратара кіроўнай Народна-дэмакратычнай партыі Аўганістану. Наджыбула прапанаваў прымірэньне з паўстанцамі, што дазволіла ўраду СССР скончыць [[Аўганска-савецкая вайна|Аўганска-савецкую вайну]] 15 лютага 1989 году вывадам свайго войска.
 
29 траўня 1987 году Кансультатыўны камітэт Арганізацыі [[Варшаўская дамова|Варшаўскай дамовы]] выпрацаваў ваенную дактрыну, што прадугледжвала аднабаковае скарачэньне ўзбраеньня. У 1987 годзе генсакратар Гарбачоў выдаў кнігу «Перабудова і новае мысьленьне для нашай краіны і для ўсяго сьвету», у якой прапанаваў разрадку дзеля прадухіленьня [[Узаемнае гарантаванае зьнішчэньне|ўзаемнага гарантаванага зьнішчэньня]]. 8 сьнежня 1987 году ў Вашынгтоне (ЗША) падпісаў з амэрыканскім прэзыдэнтам Рэйганам [[Дамова аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меньшайменшай далёкасьці|Дамову аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меньшайменшай далёкасьці]].
 
31 ліпеня 1991 году прэзыдэнт СССР Гарбачоў падпісаў з прэзыдэнтам ЗША [[Джордж Гэрбэрт Ўокер Буш|Джорджам Гэрбэртам Бушам]] Дамову аб скарачэньні стратэгічных наступальных узбраеньняў.
Радок 41:
 
=== Прызнаньне ===
16 лістапад 1988 году Вярхоўны Савет [[Эстонская ССР|Эстонскай ССР]] ухваліў [[Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце Эстоніі|Дэклярацыю аб сувэрэнітэце]]. 8 траўня 1990 году ўхваліў Закон «Аб сымболіцы Эстоніі», паводле якога дзяржава атрымала назву Эстонская Рэспубліка і выйшла са складу Савецкага Саюзу. 26 траўня 1990 году Вярхоўны Савет [[Летувіская ССР|Летувіскай ССР]] ухваліў Дэклярацыю «Аб дзяржаўным сувэрэнітэце». 11 сакавіка 1990 году зацьвердзіў Закон «Аб найменьні дзяржавы і гербе», паводле якога дзяржава стала называцца ЛетувійскайЛетувіскай Рэспублікай і выйшла з СССР.
 
28 ліпеня 1989 году Вярхоўны Савет [[Латвійская ССР|Латвійскай ССР]] зацьвердзіў Дэклярацыю «Аб дзяржаўным сувэрэнітэце Латвіі». 4 траўня 1990 году ўхваліў Дэклярацыю «Аб аднаўленьні дзяржаўнага сувэрэнітэту Латвійскай Рэспублікі», паводле якой узнавіў назву Латвійская Рэспубліка і выйшаў з Савецкага Саюзу. 6 верасьня 1991 году [[Дзяржаўны савет СССР]] у складзе кіраўнікоў саюзных рэспублік ухваліў Пастановы № 1, 2 і 3 «Аб прызнаньні незалежнасьці...» Эстонскай, Латвійскай і Летувіскай Рэспублікі.