Эрзянска-макшанскія імёны: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Пераклаў добрую частку, яшчэ крыху й будзе цалкам усё перакладзена...
д кірылічная «р»
Радок 15:
Дасьледаваньне эрзянска-макшанскае антрапаніміі, як і антрапоніміі будзь-якіх іншых народаў, мае вялікую навуковую цікавасьць. Яно, у прыватнасьці, можа дапамагчы пры вывучэньні пытаньняў, датычных да тапаніміі эрзян ды макшан, а ў сувязі з гэтым і іх расьсяленьня, паколькі шмат якія эрзянска-макшанскія дахрысьціянскія асабістыя імёны, падобна асабістым імёнах іншых народаў, ляглі ў аснову тых ці іншых назоваў месцаў, дзе пражывала раней ці пражывае дагэтуль эрзянска-макшанскае насельніцтва. Гэтыя ґеаґрафічныя назовы звычайна больш старажытныя за аналяґічныя , якія паходзяць ад хрысьціянскіх імёнаў.
 
Зь цягам часу, шмат якія эрзянска-макшанскія тапонімы паступова падпадалі пад расейскую фанэтычную і марфаляґічную адаптацыю, напрыклад, за дапамогаю суфіксаў -ова, -ева, -іна, -ін(ка) ды іншых. Так, эрзянска-макшанскі антрапонім Алтыш ляжыць у аснове назвы вёскі Алтышава (Чув. АССР), Кадыш – в. Кадышава (Ульян. вобл., Мард. АССР), Кельдюш – в. Кельдзюшэва, MapeсьMарeсь – в. Марэсава. Вялікае Марэсьева, Азрапа – в. Азрапіна (Горк. вобл.), Кочкур – в. Кочкурава (Мард. АССР, Горкаў. вобл.), Кечуш – в. Кечушава, Вечкус – в. Вечкусы, Полдяс – в. Полдзясава, Судось – в. Судосева, Сыресь – в. Мардоўскія Сырэсі, Берагавыя Сырэсі (Мард. АССР), Сырэсі (Чув. АССР) і г. д.
 
Эрзянска-макшанскія антрапонімы нярэдка выяўляюцца ня толькі ў найменаваньнях населеных пунктаў, але й, напрыклад, у назовах рэчаў ды вазёраў, якія ў эрзян ды макшан, як правіла, складаюцца з слова, што абазначае раку, рэчку – лей (па-эрзянску), ляй (па-макшанску) ці возера – эрьке (па-эрзянску), эрьхке (па-макшанску) і візначальніка, які стаіць на першым месцы і часам зьяўляецаа антрапонімам: Кудаш-лей (Кудаш), Каба-лей (Кабай), Аляма-эрьке (Алемай) і т. п.
 
Дахрысьціянскія імёны ў цяперашні час эрзянамі ды макшанамі амаль забытыя, паколькі ў ходзе хрысьціянізацыі, што пачалася зь серадзіны XVI ст., сярод іх сталі сталі распаўсюджвацца царкоўныя імёны. Вядома, ў эрзянскай ды макшанскай мовах, адпаведна адаптаваліся й сталі гучаць нешта іначай. Напрыклад, імя Федор прыняло ў эрзянскай мове форму Кведор, Филипп – Квилё, Фома – Кома, Федосья – Кведо, Фёкла – Кекла, Марфа – Марква, Ефросинья – Окро, Никифор – Микикор, Николай – Миколь, Харитон – Каритон, ЗаxapЗахар – Закар, Агафья – Ога, Аксинья – Окся, Арина – Орё или Оряй, Акулина – Околь, Елена – Олё или Олёна, Авдотья – Олдо или Олдай, Дарья – Дарё, Мария – Марё, Анисья – Ансё, Василиса – Васё, Матрена – Матрё, Наталья – Наталь, Лукерья – Лукирь і г. д.
 
Аднак эрзянскія ды макшанскія дахрысьціянскія імёны ня зьніклі бясьследна. Бальшыня зь іх працягвае захоўвацца ў шэрагу сучасных эрзянскіх ды макшанскіх прозьвішч:
Радок 40:
* Ведзяшоў, Ведзяшкін – Ведяш;
* Піўцаеў, Піўцайкін – Пивцай;
* Рэзаеў, PэзайкінРэзайкін – Резай;
* Кежватаў, Кежваткін – Кежват;
* Кулясаў, Куляскін – Куляс ды інш.