Арсень Трыножанка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 28:
Бацька — Сяргей Трыножанка (нар. 11 стузеня 1956 року), маці — Аляксандра Трыножанка (Малкіель; нар. 4 траўня 1957 року), скончыла Львоўскі нацыянальны мэдычны ўнівэрсытэт імя Д. Галіцкага. Сястра — Лідзія Трыножанка — дырэктар студыі дзіцячае творчасьці «Каляки-Маляки».
 
Скончыў школу № 17 у 2005 годзе. У гэтым жа годзе паступіў у [[Львоўская палітэхніка|Нацыянальны ўнівэрсытэт «Львоўская палітэхніка»]], факультэт прыкладное матэматыкі. Гуляе ў кампутарныя гульні зь дзяцінства — зь яго нараджэньня ў сям’і быў [[кампутар]]. Спачатку гэта былі розныя разнажанравыя гульні, непатрабавальныя да сыстэмных характарыстыкаў кампутара — [[Pac-Man]], [[Heroes of Might and Magic]]<ref name="stopcybersport">[http://playtut.ru/stopcybersport-30-arsenij-trinozhenko/ StopCybersport #30 — Эрик Цтли интервьюирует Арсения Триноженко]</ref>. Таксама, зь дзяцінства, Арсень наведваў заняткі па анґельскай, дзюдо, каратэ ій плаваньні<ref name="stopcybersport"/>.
 
Першы турнір, зьвязаны з кампутарнымі гульнямі, — турнір па гульні [[Need for Speed: Porsche Unleashed]], калі бацька прывёў яго ў кампутарны клюб «[http://www.nazgul.lviv.ua/ NAZGUL]» — найвялікшы кампутарны клюб ва Ўкраіне ў 2000-я рокі, дзе зарэґістраваў Арсеня на турнір, і, хоць Сеня не заняў прызавых месцаў, ён пабачыў гэты клюб, адкуль і пачалася яго [[кібэрспорт|кібэрспартовая]] кар’ера<ref name="stopcybersport"/>.
Радок 34:
== Кар’ера ==
=== Пачатак кар’еры ===
Свае першыя крокі ў якасьці кібэрспартоўца Сеня зрабіў у тым жа гульнявым клюбе [http://www.nazgul.lviv.ua/ NAZGUL].
 
{{Цытата|Гэта быў, здаецца, 2002 рок, я тады быў зусім маленькім хлопчыкам, у клясе, можа, 9 або 8 і, значыцца, на сайце, на мясцовым львоўскім сайце, напісалі, што топавая львоўская каманда пад назваю «Раўчук» (вось такая сьмешная назва) шукае ці то пятага, ці то замену, і, маўляў, прыходзьце ўсе на кастынґ (лахае). То бок такога цяпер наогул не ўявіш, каб тыя самыя Na’Vi шукалі такім чынам замену. Ну, відаць, тады дырэктар клюбу вырашыў такім чынам прапіярыць свой клюб ды каманду, бо на той час у кожнае каманды быў свой клюб і кожная каманда яго прадстаўляла. Ну вось я прыйшоў, сказаў: «Я такі-то такі-то, хачу гуляць», і там быў такі дырэктар, яму век 30-35, кажа: «Сядай гуляў, вось, 1х1 з нашым гульцом». Я перамог іх прадстаўніка 1х1 і ён кажа, маўляў, усё, ты ў камандзе, будзеш на замене, вось табе зьніжка ў клюбе, ды і задарма можаш прыходзіць, трэнуйся, сядзі. На той час інтэрнэт яшчэ ня быў ва ўсіх дамах і бескаштоўны пропуск у кампутарны клюб — дужа файна, пагатоў у клюбе ты гуляеш зь людзьмі і атрымліваеш досьвед, у адрозьненьні ад дома, дзе ты гуляеш з ботамі, таму было досыць весела і цікава.|Арсень Трыножанка ў інтэрвію для шоў #stopCybersport<ref name="stopcybersport"/>}}