Патсдамская канфэрэнцыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў
д →‎Пастановы: выпраўленьне спасылак
Радок 19:
У адпаведнасьці з пагадненьнем аб кантрольным мэханізьме ў Нямеччыне вярхоўная ўлада ў гэтай краіне будзе ажыцьцяўляцца галоўнакамандуючымі ўзброеных сілаў Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, Злучаных Штатаў Амэрыкі, Злучанага Каралеўства і Францускай рэспублікі, кожным ў сваёй зоне акупацыі, па інструкцыях сваіх адпаведных урадаў, а таксама сумесна па пытаньнях, якія закранаюць Нямеччыну ў цэлым, што дзейнічаюць у якасьці чальцоў кантрольнай рады.
 
Па пастанове Патсдамскай канфэрэнцыі ўсходнія межы Нямеччыны былі перанесены на захад да лініі Одэр-Найсэ, што скараціла яе тэрыторыю на 25% у параўнаньні з 1937 годам. Тэрыторыі на ўсход ад новай граніцы складаліся з [[Усходняя Прусія|Усходняй Прусіі]], [[Сылезія|Сылезіі]], [[Заходняя Прусія|Заходняй Прусіі]], і дзьве траціны [[ПамэраніяПамяранія|ПамэранііПамяраніі]]. Гэта ў асноўным сельскагаспадарчыя раёны, за выключэньнем Верхняй Сылезіі, якая зьяўлялася другім паводле велічыні цэнтрам нямецкай цяжкай прамысловасьці. Большая частка тэрыторыяў, адабраных ад Нямеччыны, увайшла ў склад Польшчы. У склад Савецкага Саюзу разам са сталіцай [[Кёнігсбэрг]] (які ў наступным годзе быў перайменаваны ў Калінінград) увайшла адна траціна Ўсходняй Прусіі, на тэрыторыі якой была створана Кёнігсбэрская (з сакавіка 1946 — Калінінградзкая) вобласьць РСФСР.
 
22—23 ліпеня Сталін і Молатаў прадставілі на канфэрэнцыі тэрытарыяльныя прэтэнзіі СССР да Турцыі і патрабаваньне адмысловага рэжыму для СССР у Чарнаморскіх пралівах. Гэтыя прэтэнзіі не былі падтрыманыя брытанскім і амэрыканскім бокам (хоць заключны пратакол канфэрэнцыі згадвае перагляд [[канвэнцыя Мантрэ аб статусах праліваў|канвэнцыі Мантрэ]] з улікам меркаваньня турэцкага боку).