Пётар Уластовіц: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выпраўленьне спасылак
 
Радок 51:
== Дзяржаўная дзейнасьць ==
 
Да найбольш вядомых учынкаў Пятра належыць захоп ім [[перамышль]]скага князя [[Валадар Расьціслававіч|Валадара]], які непакоіў усходнія межы [[Польшча|Польшчы]]. Пётар інсцэніраваў бунт супраць Балеслава Крывавуснага ды атрымаў давер перамышльскага князя. Пётар суправаджаў Валадара ўва ўсіх ягоных дзеях і, верагодна, нават хрысьціў ягонага сына. Падчас аднаго з паляваньняў Валадар апынуўся ў атачэньні Пятра й ягоных дружыньнікаў, якія прывялі яго да Балеслава. За князя перамышльцы выплацілі вялкі выкуп, большая частка якога дасталася Ўластовіцу. Да таго ж Валадар і ягоныя баяры абяцалі захоўваць мір з Польшчай і адмовіцца ад хаўрусу з [[памаранепамяране|памаранаміпамяранамі]].
 
Калі памерла жонка князя Балеслава, той паслаў Пятра Ўластовіца сватам да Марыі, дачкі чарнігаўскага князя [[Алег Сьвятаслававіч Чарнігаўскі|Алега Міхала]], але ж Пётар сам ажаніўся з князёўнай. Дзякуючы гэтаму Пётар стаў адной зь першых асобаў у дзяржаве й дзядзькам спадчыньніка стальцу — [[Уладзіслаў II Выгнанец|Уладзіслава II]]. Шлюб даў яму таксама права на атрыманьне найвышэйшае пасады пасьля князя — палятына ({{мова-la|comes palatinus}}). Палятын кіраваў войскам у адсутнасьць князя, замяняў яго ў судох, сачыў за парадкам і бясьпекай пры двары, а ў часе малалецтва князя быў фактычным кіраўніком дзяржавы. Але калі ў другой жонкі Балеслава [[Салямэя з Бэргу|Салямэі з Бэргу]] нарадзіліся дзеці, тая змусіла мужа паставіць палятынам свайго чалавека — Вшэбара, які мог бы быць апірышчам малодшым княжычам.