Готлянд (востраў): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
д выпраўленьне спасылак
Радок 44:
Да гэтага ж часу адносіцца заняпад традыцыйнай судова-заканадаўчай сыстэмы Готлянду, прадстаўленай у выглядзе 12 народных сходаў альбо «тынгаў» («þing»). Агульнаграмадзкі сход называўся «тынгам усіх гутаў» («gutnalþing») і зьяўляўся вышэйшым судова-заканадаўчым органам на высьпе, які прымаў канчатковыя рашэньні пра вайсковыя паходы, збор падаткаў, пакараньні й г.д.
 
У 1407 ці 1408 годзк Готлянд быў прададзены рыцарамі каралеве Маргарыце, а Вісьбю — нарвэскаму каралю [[Эрык ПамэранскіПамяранскі|Эрыку ІІІ]]. Вярнуць сабе востраў Швэцыя здолела пасьля [[Дацка-швэдзкая вайна 1643—1645 гадоў|вайны 1643—1645]] гг. па ўмовах [[Брэмсэбрускі дагавор|Брэмсэбрускага дагавору]]. Аднак канчатковы пераход Готлянду да Швэцыі адбыўся толькі ў 1679 годзе, пасьля трохгадовай акупацыі вострава тымі ж датчанамі.
 
З тых часоў Готлянд настала ператварыўся ў швэдзкую правінцыю. Пад час розных тэрытарыяльных канфліктаў значэньне вострава як вайсковага [[пляцдарм]]у ўзрастала, але ў мірныя часы не было ахвотных жывіцца зь ейных багацьцяў. Так, яшчэ ў 1806 годзе кароль [[Густаў IV Адольф]] прапанаваў Готлянд у валоданьне [[Мальтыйскі ордэн|мальтыйскім рыцарам]], выгнаным з свайго вострава [[Напалеон I Банапарт|Напалеонам]], але тыя адмовіліся ад угоды. У 1812 г. на востраве была ўтвораная готляндзкая міліцыя — першае фармаваньне такога кшталту ўва ўсёй Швэцыі.