Арлан-белахвост: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jarash (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне
Радок 28:
== Распаўсюджанасьць і жыцьцёвы арэал ==
[[Файл:Haliaeetus albicilla distr.png|міні|зьлева|220пкс|Зялёны — круглы год, сіні — толькі зімой]]
Жыцьцёвы арэал арлана-белахвоста цягнецца доўгай паласой па ўмераных, таежных і арктычных зонах Эўропы і [[Азія|Азіі]] ад [[Ісьляндыя|Ісьляндыі]] да [[Камчатка (паўвостраў)|Камчаткі]]. Распаўсюджаны таксама й у Грэнляндыі. У Эўропе тэрыторыі [[гнездаваньне|гнездаваньня]] арлана-белахвоста распрасьціраюцца з поўначы на поўдзень ад крайняга поўдня [[Нарвэгія|Нарвэгіі]] да поўдня [[Грэцыя|Грэцыі]]. У Сярэдняй Азіі паўдневая мяжа гнездаваньня праходзіць прыкладна па паўднёвай мяжы [[тайга|тайгі]], на поўначы мяжа жыцьцёвага арэалу праходзіць па [[Ізраіль|Ізраілі]], [[Турэччына|Турэччыне]], [[Іран]]е, [[Ірак]]у й [[Казахстан]]е. Селіцца арлан-белахвост каля вялікіх водных масіваў — на ўзьбярэжжах, непадалёку ад вялікіх [[возера|азёраў]], [[рака|рэк]], на вялікіх балотах<ref name=БелЭн/>. У Цэнтральнай Эўропе арлан-белахвост засяляе ў першую чаргу «леса-азёрныя ландшафты». У [[Нямеччына|Нямеччыне]], напрыклад, самыя высокая шчыльнасьць засяленьня тэрыторыяў арланам-белахвостам у асяродзьдзі Мюрытца на зямлі [[Мэкленбург — Пярэдняя ПамэраніяПамяранія]], а таксама ў рэгіёне Обэрлаўзіц у [[Саксонія|Саксоніі]]. Таксама пашыраны ў [[Паўночная Афрыка|Паўночнай Афрыцы]]<ref name=БелЭн>Арлан-Белахвост // {{Літаратура/БелЭн|1к}} С. 482.</ref>. Занесены ў чырвоную кнігу Беларусі (у 1978 годзе) і Расеі<ref>{{Кніга|аўтар=Фетисов, С. А.|спасылка=https://lib.vsu.by/xmlui/bitstream/handle/123456789/4794/%D0%A4%D0%B5%D1%82%D0%B8%D1%81%D0%BE%D0%B2%20%D0%A1.%D0%90..pdf?sequence=1&isAllowed=y|частка=Значение национального парка «Себежский» в сохранении редких и исчезающих видов птиц России и Республики Беларусь|загаловак=Экологическая культура и охрана окружающей среды: 1-е Дорофеевские чтения. Витебск, 21—22 ноября 2013 г.|мова=ru|адказны=редколлегия: И. М. Прищепа (ответственный редактор) и др|месца=Витебск|выдавецтва=ВГУ|год=2013|нумар=|старонкі=226}}</ref>. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца у ляндшафтным заказьніку «Стронга», батанічным заказьніку рэспубліканскага значэньня «Баранавіцкі»<ref>{{Кніга|аўтар=Рындевич, С. К.|частка=Роль ключевых природных территорий в развитии экологического туризма в Беларуси|спасылка=http://rep.barsu.by/bitstream/handle/data/1222/Rol'%20kljuchevyh%20prirodnyh%20territorij%20v%20razvitii%20jekologicheskogo%20turizma%20v%20Belarusi.pdf?sequence=1|загаловак=Идеи В.В. Докучаева и современные проблемы развития природы и общества: Сборник научных статей|мова=ru|месца=Смоленск|выдавецтва=Универсум|год=2006|старонкі=324}}</ref>. Большая частка гнездаваньняў знаходзіцца ў Віцебскай вобласьці<ref name=БелЭн/>. У 2014 годзе колькасьць пар арлана-белахвоста ў Беларусі ацэньвалася ў 85-105 пар і працягвае павялічвацца<ref>{{Кніга|загаловак=Красная книга Республики Беларусь. Животные: редкие и находящиеся под угрозой исчезновения виды диких животных|адказны=пред. редкол. И. М. Качановский|выданьне=4-е изд|месца=Минск|выдавецтва=Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі|год=2015|старонак=317|мова=ru}}</ref>. Паводле дасьледаваньня, праведзенага ў 2011-2013 гадах, колькасьць пар арлана-белахвоста ў [[Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалягічны запаведнік|Палескім дзяржаўным радыяцыйна-экалягічным запаведніку]] ацэньвалася ў 15-20 пар<ref>{{Артыкул|аўтар=Юрко, В.В.|загаловак=Гнездовая биология орлана-белохвоста в Полесском государственном радиационно-экологическом заповеднике, Беларусь|спасылка=https://cyberleninka.ru/article/n/gnezdovaya-biologiya-orlana-belohvosta-v-polesskom-gosudarstvennom-radiatsionno-ekologicheskom-zapovednike-belarus|выданьне=Пернатые хищники и их охрана|год=2015|том=30|старонкі=94-103|doi=10.19074/1814-8654-2015-30-94-103}}</ref>. У Белавескай пушчы і [[Дзікае балота|Дзікім балоце]] жылі па 1-2 пары<ref>{{Кніга|загаловак=Тэрыторыі, важныя для птушак у Беларусі|адказны=пад агул. рэд. С.В. Левага|месца=Мінск|выдавецтва=Рыф-тур Прынт|год=2015|старонак=152}}</ref>. Упершыню арлан-белахвост быў заўважаны на тэрыторыі беларускай часткі Белавескай пушчы ў 1975 годзе (на возеры Ляцкія)<ref>{{Артыкул|аўтар=Borowski, S.; Okolow, Cz.|загаловак=The birds of the Bialowieza Forest|мова=en|выданьне=Acta zoologii|месца=Krakow|год=1988|volume=31}} — S. 67–114</ref>. У 2002-2003 годах арлан-белахвост быў заўважаны каля возера Хмялеўскае. Пасьля 2004 году пара дарослых і малады арлан назіраліся на азёрах Ляцкія і Перароўскае. У 2017 годзе арлан-белахвост назіраўся паміж вадасховішчам Ляцкае і сажалкай Прамежная. Ад 1993 да 2006 году іншая пара птушак назіралася каля вадасховішча Сіпурка. У 2007 годзе было выяўленае гняздо ў Хвойніцкім лясьніцтве<ref name=Китель>{{Кніга|аўтар=Китель, Д. А.; Черкас, Н. Д.; Кузьмицкий, А. Н.; Журавлёв, Д. В.; Богданович, И. А.|спасылка=https://ptushki.org/wp-content/uploads/Belovezhskaya-pushha-Issledovaniya-15-compressed.pdf#page=181|частка=Статус и распространение орлана-белохвоста (Haliaeetus Albicilla) в Беловежской пуще|загаловак=Беловежская пуща. Исследования|мова=ru|месца=Брест|выдавецтва=Альтернатива|год=2017|выпуск=15|старонкі=190}}</ref>.
 
== Харчаваньне ==