Аляксандар Гваньіні: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне
д →‎Творчасьць: выпраўленьне спасылак
Радок 31:
Дзейнасьць Гваньіні ў [[ВКЛ]] застаецца не да канца высьветленай ня толькі ў беларускай, але і ў польскай ды летувіскай гістарыяграфіях. Ягонае імя зьвязваюць з лацінамоўнай працай «Апісаньне эўрапейскай Сарматыі» ({{Мова-la|Sarmatiae Europeae descriptio, quae Regnum Poloniae, Lituaniam, Samogitiam, Russiam, Masoviam, Prussiam, Pomeraniam… complectitur|скарочана}}) ― помнікам гістарыяграфіі [[XVI стагодзьдзе|XVI стагодзьдзя]].
 
Складзены А. Гваньіні на [[Лацінская мова|лацінскай мове]] ў першай палове 1570-х. Складаецца з чатырох частак, якія зьмяшчаюць зьвесткі па гісторыі, геаграфіі, побыце, звычаях і культуры [[Вялікае Княства Літоўскае|Літвы]], [[Каралеўства Польскае (1385—1569)|Польшчы]], [[Жамойць|Жамойці]], [[Мазовія|Мазовіі]], [[Інфлянты|Інфлянтаў]], [[Прусія|Прусіі]], [[ПамераніяПамяранія|ПамеранііПамяраніі]], [[Маскоўскае княства|Масковіі]] і татараў. Выкарыстаныя розныя крыніцы, у тым ліку [[беларуска-літоўскія хронікі]], а таксама матэрыялы з «[[Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсёй Русі|Хронікі польскай, літоўскай, жамойцкай і ўсёй Русі]]» [[М. Стрыйкоўскі|М. Стрыйкоўскага]], які служыў пад кіраўніцтвам А. Гваньіні<ref>''[[Мікалай Улашчык|Улащик Н. Н.]]'' Очерки по археографии и источниковедению истории Белоруссии феодального периода. — {{М.}}, 1973.</ref>.
 
Хроніка была ўпершыню апублікаваная ў 1578 у Кракаве аб’ёмам 203 аркушы, багата ілюстраваная. Яшчэ тады Стрыйкоўскі абвінаваціў Гваньіні ў прысабечваньні рукапісу Стрыйкоўскага і публікацыі пад сваім прозьвішчам. Кароль [[Сьцяпан Батура]] 14 ліпеня 1580 выдаў дакумэнт, якім пацьвердзіў уласнасьць Стрыйкоўскага на працу. Аднак «Апісаньне эўрапейскай Сарматыі» працягнула выдавацца ад імя Гваньіні і нават было перакладзенае на польскую мову.