Малдаўскае княства: розьніца паміж вэрсіямі

не знайшоў пацьвярджэньня нумарацыі Аляксандара Лапушняну, афармленьне сьпісу літаратуры
(не знайшоў пацьвярджэньня нумарацыі Аляксандара Лапушняну, афармленьне сьпісу літаратуры)
Паводле дагавароў ВКЛ нязьменна захоўвала з Малдовай мір (за выняткам вайны [[Маскоўская дзяржава|Маскоўскай дзяржавы]] з ВКЛ 1492—1494, у якой Малдоўскае княства выступіла саюзьнікам Масквы), нягледзячы на тое, што зьвязаная зь ёй уніяй Польшча ваявала з Малдовай: напрыклад, у 1497, 1503—1505, 1509, 1531, 1535—1538, ня лічачы шматлікіх авантураў, прадпрынятых на сваю рызыку асобнымі магнатамі. Вялікія ж князі літоўскія, нават калі былі адначасова і польскімі каралямі, імкнуліся ўнікнуць канфліктаў з Малдовай, улічваючы настрой грамадзтва і перадусім паноў-рады, якая паводле земскіх прывілеяў, пачынаючы з прывілею Аляксандра (1492), была адказнай за вызначэньне зьнешняй палітыкі. Калі ў 1509, рыхтуючыся да вайны з Малдовай, [[Жыгімонт І Стары]] прапанаваў удзел у ей Літве, ён атрымаў адказ паноў-рады: «''Панство Великое княство со всих сторон огорнено есть неприятелми... Нижли только ешчо.. з тое стороны од Волоского тое панство в покой мело. Яко ж Боже уховай, если бы тот мир с тое стороны был нарушоны''». На сойме ў [[Вільня|Вільні]] у 1532 прадстаўнікі Жыгімонта Старога прасілі дазволу выкарыстаць супраць Малдовы літоўскія войскі. Аднак паны-рада адказалі, што «''около того намовяли зъ рыцерством великого князьства''», але яно «''произволить на то''» не рачыла, беручы пад увагу «''записы стародавныи покою зьвечистого и прысяги между еликим княжеством а воеводзтвом Волошскимъ''».
 
На прыкладзе дачыненьняў з Малдовай можна прасачыць, што ў літоўскай зьнешняй палітыцы, асабліва да 1569, меліся ўласныя прыярытэты, што адрозьнівалі яе ад палітыкі польскай. Часта гэтыя дачыненьні павінны былі прадэманстраваць Польшчы незалежнасьць ВКЛ. Калі ў 1545 малдаўскія паслы сустрэлі [[Жыгімонт II Аўгуст|Жыгімонта II Аўгуста]] ў [[Люблін]]е па дарозе ў [[Кракаў]], ён адаслаў іх у Вільню, «''до приеханя з Ляхов, не хотячи того там в Коруне справовати, з тых прычын, иж ЕКМ на тот час на Великом князьстве Литовском, яко на особливом панстве своем отчызным седит''». У 1551 вальны сойм у Вільні згадзіўся «''прысегу учинити на вечны мир и покой воеводе волошскому з панством его милости, великим князством Литовским''». У той жа час палякі падпісваць мірны дагавор адмовіліся, адклаўшы яго да часоў «''лепшага вызнаньня крыўд, якія нашым людзям пачынены''». Аналягічны дагавор (апошні з гэтай сэрыі) быў заключаны ў 1554 з гаспадаром [[Аляксандар IV Лапушняну|Аляксандрам IV Лапушняну]]. Дыпляматычныя адносіны з Малдовай падтрымліваліся ВКЛ і пасьля [[Люблінская унія|Люблінскай уніі]] (напрыклад, [[Крыштаф Радзівіл|Крыштафам Радзівілам]] на мяжы [[16 стагодзьдзе|XVI]]—[[17 стагодзьдзе|XVII]] стагодзьдзяў, [[Януш Радзівіл|Янушам Радзівілам]] у сярэдзіне 1640-х) і, як правіла, выражалі імкненьне літоўскіх «сэпаратыстаў» да большай незалежнасьці ад Польшчы.
 
Блізкасьць гістарычных лёсаў ВКЛ і Малдоўскага княства спрыялі іх культурнаму збліжэньню. Літоўская славянская мова Малдоўскага княства (да канца [[17 стагодзьдзе|XVII стагодзьдзя]] — афіцыйная) адчувала моцны ўплыў старабеларускай мовы. Мітрапаліт [[Рыгор Цамблак]] у сярэдзіне [[15 стагодзьдзе|XV стагодзьдзя]] зрабіў спробу злучыць праваслаўныя цэрквы ВКЛ і Малдоўскага княства. Беларускі друкар [[Самуіл Рагаля]] зьявіўся заснавальнікам малдоўскага кнігадрукаваньня. Дынастычнымі сувязямі з малдоўскімі гаспадарамі былі зьвязаныя [[Алелькавічы]], [[Гальшанскія]], [[Радзівілы]]. Палітычныя эмігранты з Малдоўскага княства знаходзілі прытулак у ВКЛ. У часткі малдоўскіх баяраў да канца XVII стагодзьдзя была папулярная ідэя дабівацца для Малдоўскага княства ў выпадку вызваленьня ад туркаў статусу, аналягічнага ВКЛ: уваходжаньня ў склад [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] на ўмовах захаваньня асобных: адміністрацыі, дзяржаўнага скарбу, войска і судовай сыстэмы.
* Белы, А. Малдаўскае княства // {{Літаратура/ЭГБ|5}} С. 58.
* Книга посольская Метрики Великого княжества Литовского (КПМЛ), т.1, М., 1843;
* {{Кніга|аўтар=Уляницкий, B. |загаловак=Материалы для истории взаимных отношений России, Польши, Молдавии, Валахии и Турции в XIV—XVI вв. |месца=М., |год=1887;}}
* {{Кніга|аўтар=Jabłonowski, A. |загаловак=Sprawy wołoskie za Jagiełłonów. Źródła dziejowe, X, |месца=Warszawa, |год=1887;}}
* {{Кніга|аўтар=Исторические связи народов СССР и Румынии. т.|том=1. |месца=М., |год=1961;}}
* {{Кніга|аўтар=Параска, П. Ф. |частка=Молдавско-литовские отношения во второй половине XIV—XV вв. // |загаловак=Проблемы источниковедения истории Молдавии периода феодализма и капитализма. |месца=Кишинев, |год=1984;}}
* {{Кніга|загаловак=Очерки внешнеполитической истории Молдавского княжества. |месца=Кишинев, |год=1987;|*Bely A. The Battle of the Kozmynskyi Forest: Diplomatic background // The Ukrainian Review. Vol. 42 No.1 1995.}}
*{{Артыкул|аўтар=Bely A.|загаловак=The Battle of the Kozmynskyi Forest: Diplomatic background|выданьне=The Ukrainian Review|volume=42|нумар=1|год=1995|мова=en}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
6129

зьменаў