Пэрсыдзкая мова: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 32:
 
=== Старажытнапэрсыдзкая мова ===
Старажытнапэрсыдзкая мова паўстала на паўднёвым-захадзе Ірану (гістарычны рэгіён Парс, зь якім зьвязваецца паходжаньне мовы) і функцыянавала, на думку навукоўцаў, да ІІІ ці IV ст. да н. э. Была роднай мовай уладароў старажытнапэрсыдзкай [[Дзяржава Ахемэнідаў|Ахемэнідзкай дзяржавы]] (''farsi-ye hakhameneshyan''). У пісьме выкарыстоўваўся [[Клінапіс|клінапіс]] (які ня быў прымітыўнай сыстэмай пісьменнасьці, бо ім пасьпяхова карысталіся самыя розныя мовы тры з паловай тысячагодзьдзі). Напачатку І тыс. да н. э. сфармавалася і роднасная старажытнапэрсыдзкай — [[авэстыйская мова]], літургічная мова, якая засталася ўвасобленай у рэлігійных тэкстах Авэсты.
 
Мяркуецца, што старажытнапэрсыдзкі клінапіс, які ўяўляе сабой спрошчаны від асыра-бабілёнскага, выкарыстоўваўся Ахемэнідамі толькі ў асабліва ўрачыстых момантах, а мовай дзяржаўнай канцылярыі была тагачасная міжнародная мова — [[арамэйская мова|арамэйская]]. Пазьней арамэйская пісьмовасьць стала выкарыстоўвацца ў пэрсыдзкай мове і на яе аснове былі створаныя пісьмовасьці, якія выкарыстоўваліся ў Іране да канчатковай ісламізацыі (сярэднеіранскія пісьмовасьці).